https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курс долара ЗША вырас на біржавых таргах


На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 24 лістапада 2016 года беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, павялічыўся — да еўра і расійскага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0015 рубля (0,07%) да 2,0705 рубля.

Курс долара вырас на 0,0133 рубля (0,68%) і склаў 1,9647 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0058 рубля (0,19%) і склаў 3,041 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20% адпаведна.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Нафта маркі Brent зараз таргуецца ля адзнакі 49 долараў за бараль. Расійская валюта адкрыла таргі чацвярга зніжэннем да долара і еўра.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга, 24 лістапада, вырас на 61,92 капейкі, склаўшы 64,6279 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 24 лістапада 2016
 
Дата публикации:24.11.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:702
 
Ключевые слова:
Курс валют Биржевые торги Белорусский рубль Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме