https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар ЗША і еўра выраслі на першых таргах тыдня


На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 28 лістапада 2016 года беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і еўра, ўмацаваўся да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0138 рубля (0,66%) да 2,0942 рубля.

Курс долара вырас на 0,0029 рубля (0,15%) і склаў 1,9665 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0148 рубля (0,49%) і склаў 3,0278 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, доля долара ЗША — 30% і еўра — 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад коштаў на нафту. Нафтавыя цэны зніжаюцца, застаючыся пад націскам на навіне пра тое, што прадстаўнікі Саудаўскай Аравіі не будуць браць удзел у перамовах з Расіяй, прысвечаных абмежаванню здабычы нафты. Раніцай у панядзелак нафта маркі Brent вагаецца ў раёне 47 долараў за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 панядзелка вырас на 29,79 капейкі, склаўшы 64,9153 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 28 лістапада 2016
 
Дата публикации:28.11.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:626
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Биржевые торги Курс валют Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме