Наступіў Новы год! Якія падзеі адбыліся 1 студзеня і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 1 студзеня
У 1831 годзе ўлады Расійскай імперыі спынілі дзеянне Статута ВКЛ 1588 года ў Віцебскай і Магілёўскай губернях.
У 1908 годзе ў Беларусі пачала працаваць першая міжгародная тэлефонная лінія Мінск - Барысаў.
У 1919 годзе ў Смаленску абвешчана Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь.
У 1919 годзе была заснавана Віленская беларуская гімназія.
У 1929 годзе адбылося ўрачыстае адкрыццё Акадэміі Навук БССР.
У 1990 годзе быў створаны Слонімскі драматычны тэатр.
Хто нарадзіўся 1 студзеня
1467 год: Жыгімонт Стары, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.
1861 год: Яўхім Карскі, філолаг-славіст, заснавальнік беларускага навуковага мовазнаўства і літаратуразнаўства.
1932 год: Яўген Каршукоў, беларускі пісьменнік, перакладчык.
1937 год: Пятро Сушко, беларускі паэт, перакладчык
1958 год: Рыгор Сітніца, беларускі мастак, паэт
1959 год: Ніна Здановіч, беларускі археолаг, гісторык
Таксама сёння нарадзіўся французскі грамадскі дзеяч П`ер дэ Кубертэн.
1 студзеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Ваніфацыя Рымскага. Яму моляцца пра цвярозасць і здароў`е. Таксама ў гэты дзень пачынаецца Новы год.
На Русі гэта свята было ўстаноўлена толькі ў 1699 годзе царом Пятром Першым. У гэты дзень прынята было адпачываць.
Нягледзячы на адносна нядаўнее ўстанаўленне гэтага свята, яно ўжо паспела займець свае традыцыі і забабоны. Напрыклад, лічылася, што нельга 1 студзеня выносіць смецце, інакш будзе бяда.
Нягледзячы на адносна нядаўнее ўстанаўленне гэтага свята, яно ўжо паспела займець свае традыцыі і забабоны. Напрыклад, лічылася, што нельга 1 студзеня выносіць смецце, інакш будзе бяда.
Сяляне лічылі добрым, калі 1 студзеня пойдзе снег – гэта прадвяшчала добры ўраджай збожжа.
Sputnik, 1 студзеня 2024