https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


З новага года паслугі па садзейнічанні ў працаўладкаванні могуць ажыццяўляць толькі кадравыя агенцтвы, уключаныя ў дзяржрэестр


Дзейнасць кадравых агенцтваў рэгламентавана пастановай Савета міністраў № 855 ад 22 кастрычніка 2016 года.
З 1 студзеня 2017 года паслугі па садзейнічанні ў працаўладкаванні грамадзян на тэрыторыі Беларусі могуць прадастаўляць толькі тыя юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ўключаны ў рэестр агенцтваў па працаўладкаванні.

У пераліку паслуг па садзейнічанні ў працаўладкаванні адзначаныя наступныя: кансультаванне па складанні рэзюмэ, яго складанне, рэдагаванне і распаўсюджванне; арганізацыя працы па прафарыентацыі беспрацоўнага, садзейнічанне ў падборы падыходзячага месца працы і працаўладкаванні, праходжанні прафнавучання або атрыманні дадатковай прафадукацыі; прадастаўленне інфармацыі аб прапановах на рынку працы, аб наяўнасці свабодных рабочых месцаў і патрабаваннях наймальніка; арганізацыя сумоўя з наймальнікам і падрыхтоўка да яго; садзейнічанне ў афармленні працоўных адносін.

Для ажыццяўлення такога роду дзейнасці юрасобы і ІП павінны прадставіць у Міністэрства працы і сацыяльнай абароны заяўку на ўключэнне звестак у рэестр. На працягу дзесяці дзён з моманту прыёму заявы міністэрства павінна прыняць рашэнне і выдаць адпаведнае пасведчанне.

Формы заяў аб уключэнні звестак у рэестр, унясенні змяненняў і дапаўненняў, выдачы дубліката пасведчання альбо аб выключэнні інфармацыі з рэестра ўстаноўлены пастановай Мінпрацы і сацабароны № 68 ад 25 лістапада 2016 года.

Згодна з даручэннем урада уладальнікам рэестра агенцтваў па працаўладкаванні з`яўляецца Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Яму ж дадзена права даваць тлумачэнні па пытаннях прымянення зацверджаных пастановай палажэнняў.

Ірына Турчына, БелаПАН
Мінск, 1 студзеня 2017
 
Дата публикации:01.01.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:673
 
Ключевые слова:
Трудоустройство Рынок труда Предпринимательство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме