https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Памёр былы сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік


Пра гэта паведамляюць афіцыйныя крыніцы.
Былы сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік памёр 5 лістапада пасля цяжкай хваробы. 

Нагадаем, ад пасады сакратара Цэнтрвыбаркама ён быў вызвалены 17 кастрычніка ўказам прэзідэнта.

Мікалай Лазавік займаў пасаду сакратара ЦВК з 2000 года. З 2006 года па 2015-ы знаходзіўся ў спісе асоб, якім быў забаронены ўезд у ЕС у рамках санкцый.

Лазавік нарадзіўся ў 1951 годзе ў вёсцы Невіняны Вілейскага раёна Мінскай вобласці. У 1972 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, у 1993-м — Беларускі дзяржаўны універсітэт, у 2000-м — Акадэмію кіравання пры прэзідэнце, у 2003 годзе — аспірантуру пры Акадэміі кіравання. Кандыдат эканамічных навук.

З`яўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі 13-га склікання, уваходзіў у камісію па дзяржаўным будаўніцтве і мясцовым самакіраванні. У 1996 годзе паставіў подпіс за імпічмент Аляксандра Лукашэнкі, але затым адклікаў свой подпіс і пасля канстытуцыйнага рэферэндуму аб пашырэнні паўнамоцтваў прэзідэнта перайшоў у Палату прадстаўнікоў першага склікання.

БелаПАН
Мінск, 5 лістапада 2016
 
Дата публикации:05.11.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:817
 
Ключевые слова:
Избирком Николай Лозовик Некролог
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме