https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курс валют


Долар ЗША і еўра падаражэлі па выніках біржавых таргоў.
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 26 кастрычніка 2016 года беларускі рубель зноў знізіўся да долара ЗША і еўра, умацаваўся — да расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0071 рубля (0,34%) да 2,0744 рубля.

Курс долара вырас на 0,0013 рубля (0,07%) і склаў 1,9017 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0069 рубля (0,23%) і склаў 3,0547 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 40%, а долі долара ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад коштаў на нафту. У сераду цэны на нафту ўпалі больш чым на 1% да трохтыднёвага мінімуму, бо ўдзельнікі рынку рыхтуюцца да штотыднёвых даных ЗША аб запасах нафты і нафтапрадуктаў. Сумесь маркі Brent гандлюецца крыху вышэй за 50 долараў за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 серады вырас на 21,17 капейкі, склаўшы 62,2597 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 26 кастрычніка 2016
 
Дата публикации:26.10.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:652
 
Ключевые слова:
курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме