https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі рубель аслабеў на таргах да ўсіх валют кошыка


На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 14 снежня беларускі рубель аслабеў да еўра, долара ЗША і расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0052 рубля (0,25%) да 2,0817 рубля.

Курс долара вырас на 0,0021 рубля (0,11%) і склаў 1,9548 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0193 рубля (0,6%) і склаў 3,2159 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША — 30%, еўра — 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Калі ў апошнія дні на фоне стабілізацыі нафтавых каціровак і ўмацавання расійскага рубля беларускі рубель даражэў, то сёння ўстанаўленне цаны на нафту маркі Brent ніжэйшай за 53 долары за бараль прывяло да яго паслаблення.

Сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі Маскоўскай біржы, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка РФ, на 11.30 па маскоўскім часе знізіўся на 26,11 капейкі, склаўшы 60,8079 рубля.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 14 снежня 2016
 
Дата публикации:14.12.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:613
 
Ключевые слова:
Биржевые торги Белорусский рубль Финансы Курс валют
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме