https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Завершана аснашчэнне пяці пунктаў пропуску на беларуска-ўкраінскай мяжы абсталяваннем радыяцыйнага кантролю


Пра гэта паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.
ДМК з 2014 года ўдзельнічае ў праекце міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Умацаванне патэнцыялу ў сферы выяўлення, процідзеяння і спынення незаконнага абароту радыеактыўных матэрыялаў на Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь".

Гэты праект рэалізуецца ў рамках праграмы "Другая лінія абароны" Нацыянальнага агенцтва па ядзернай бяспецы Міністэрства энергетыкі ЗША.

У снежні 2016 года дзякуючы сумесным намаганням беларускага і амерыканскага бакоў завершаны работы па першым этапе праекта — аснашчэнне пяці пунктаў пропуску на беларуска-ўкраінскай мяжы абсталяваннем радыяцыйнага кантролю (пункты пропуску "Тамашоўка", "Олтуш", "Махро", "Верхні Церабяжоў", "Аляксандраўка"). Аб`екты здадзены ў эксплуатацыю і паспяхова функцыянуюць.

Акрамя таго, у рамках другога этапу рэалізацыі праекта выбраны яшчэ пяць пунктаў пропуску для наступнага абсталявання ( "Весялоўка", "Новая Гута", "Камарын", "Невель", "Макраны").

"Рэалізацыя як завершаных, так і запланаваных мерапрыемстваў праекта дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць пры вырашэнні задач па прадухіленні незаконнага перамяшчэння праз мяжу ядзерных і радыеактыўных матэрыялаў, умацаваць бяспеку грамадзян Беларусі і краіны ў цэлым. У перспектыве таксама плануецца аснашчэнне абсталяваннем радыяцыйнага кантролю Нацыянальнага аэрапорта Мінск", — гаворыцца ў паведамленні ДМК.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 13 снежня 2016
 
Дата публикации:13.12.2016
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:676
 
Ключевые слова:
Граница Ядерная безопасность Беларусь-Украина
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме