https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Белавія" ўзгадніла з украінскім бокам кампенсацыю за вяртанне борта


Аб гэтым паведаміў 24 лістапада намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці "Белавія" Ігар Чаргінец.
Пытанне аб выплаце кампенсацыі за вяртанне ў кіеўскі аэрапорт Жуляны борта "Белавія", які выконваў 21 кастрычніка рэйс В2-840, знаходзіцца ў стадыі прапрацоўкі.

"Акрамя нашай авіякампаніі праблемай займаецца МЗС Беларусі. З боку "Белавія" ўсе неабходныя ўмовы выкананы, узгоднена сума кампенсацыі за вяртанне борта, яна, дарэчы, крыху зменшана ў параўнанні з першапачатковай. Пытанне прапрацоўваецца і, спадзяюся, будзе вырашана", - адзначыў Ігар Чаргінец.

 "Кансультацыі з "Украэрарух" прадаўжаюцца, і мы чакаем урэгулявання сітуацыі з украінскім бокам", - падкрэсліў ён. Ігар Чаргінец не стаў называць канкрэтных тэрмінаў, калі ўкраінскім бокам будзе выплачана сума ўрону.

Вылет "Боінга 737-800" авіякампаніі "Белавія", што выконваў рэйс В2-840 па маршруце Жуляны (Кіеў) - Мінск, адбыўся 21 кастрычніка ў адпаведнасці з раскладам у 15.25. На борце знаходзіліся 136 пасажыраў і 6 членаў экіпажа. У 15.36 за 50 км да ўваходу ў паветраную прастору Беларусі камандзіру паветранага судна паступіла ўказанне ад дыспетчара ўпраўлення паветранага руху раённага цэнтра "Кіеў", якое ўваходзіць у дзяржаўнае прадпрыемства абслугоўвання паветранага руху "Украэрарух", аб неадкладным вяртанні ў аэрапорт вылету без тлумачэння якіх-небудзь прычын.

Пасля пасадкі з борта паветранага судна праваахоўнымі органамі Украіны быў зняты адзін пасажыр, які з`яўляецца грамадзянінам Арменіі. Пасля дазапраўкі ў 16.37 рэйс В2-840 вылецеў у Беларусь і прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск у 17.33.

Потым праваахоўнымі органамі Украіны зняты пасажыр быў адпушчаны і вылецеў у 19.00 рэйсам B2-830 авіякампаніі "Белавія" ў Мінск. Беларускі авіяперавозчык заявіў аб сваім намеры патрабаваць з ДП "Украэрарух" кампенсацыі расходаў, звязаных з вяртаннем самалёта ў міжнародны аэрапорт Жуляны.

Кіраўніцтва кампаніі "Белавія" прынесла свае прабачэнні пасажырам за прычыненыя нязручнасці.

24 лістапада 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.11.2016
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:1192
 
Ключевые слова:
Украина Белавія Компенсация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме