https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі прапануе выпрацаваць механізм абароны беларускай літаратуры на кніжным рынку


Аб гэтым Мікалай Чаргінец заявіў у інтэрв`ю газеце "СБ. Беларусь сегодня".
"Наша кніга не вытрымлівае цэнавай канкурэнцыі. У гэтай сітуацыі мы ставім пытанне аб абароне беларускай літаратуры. Напрыклад, у Францыі за паказ замежных фільмаў бяруць пэўны працэнт на ўмацаванне нацыянальнага кінамастацтва. Добра было б і нам зрабіць так у справе кнігараспаўсюджвання. Відавочна, на дзяржаўным узроўні трэба вырашаць гэту праблему", - адзначыў Мікалай Чаргінец.

Паводле падлікаў, толькі 1 працэнт беларускіх кніг знаходзіцца ў кнігагандлі. Астатнія - завезеныя, прыгожа аформленыя, але нярэдка за гэтай вокладкай нічога няма, лічыць старшыня Саюза пісьменнікаў.

"Праблема ўскладняецца тым, што ПДВ на нашу кнігу - 20 працэнтаў, а, скажам, у Расіі або Казахстане - 10 працэнтаў", - расказаў Мікалай Чаргінец.

Таксама старшыня Саюза пісьменнікаў узняў пытанне пенсій пісьменнікам. "Гэта ў савецкі час пісьменніцкая дзейнасць улічвалася ў рабочы стаж. Цяпер - не, - сказаў Мікалай Чаргінец. - Лічыцца: пісьменнік не прафесія. Мы ставім пытанне перад Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны: давайце вызначым групу пісьменнікаў, якія заслугоўваюць атрымліваць дастойную пенсію".

Ён канстатаваў, што ў лаўрэатаў Дзяржпрэміі пенсія крыху вышэйшая за сярэднюю. "Але лічу: у пералік трэба ўключыць і пісьменнікаў, чые кнігі вывучаюцца ў школах, чые творы атрымалі вялікую агласку за мяжой, перакладзены на шматлікія мовы, хто ўзнагароджаны за літаратурную дзейнасць ордэнамі і медалямі. Давайце створым зялёнае святло ў канцы тунэля, каб відаць было, на якія кнігі і на якіх аўтараў раўняцца", - прапанаваў ён.

25 лістапада 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.11.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1544
 
Ключевые слова:
Беларуская мова Книгоиздание Литература
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме