https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінск часова стане культурнай сталіцай выяўленчага мастацтва Еўразіі


Міжнародная выстава сучаснага мастацтва "Ад Лісабона праз Мінск да Уладзівастока" пройдзе ў Мінску ў снежні, паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Францыі.
Праект ініцыіравалі пасольства Беларусі ў Францыі і пастаяннае прадстаўніцтва Беларусі пры ЮНЕСКА. Выставу плануецца адкрыць у Мінску 21 снежня ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага на заканчэнне Года культуры ў Беларусі.

Плануецца, што экспазіцыя будзе ўключаць па некалькі работ аднаго сучаснага мастака з больш як 25 сталічных і буйных гарадоў краін Еўразіі. Такі маштабны праект прэтэндуе стаць адным з самых яркіх праектаў Года культуры, адзначылі ў пасольстве.

"Арганізацыя выставы "Ад Лісабона праз Мінск да Уладзівастока" ў сталіцы Беларусі прадэманструе імкненне і вядучую ролю краіны ў жаданні пабудаваць агульнаеўрапейскі дом без раздзяляльных ліній, межаў і проціпастаўленняў. Фактычна на час выставы Мінск стане своеасаблівай культурнай сталіцай выяўленчага мастацтва Еўразіі", - адзначылі ў пасольстве.

Калекцыя выставы, як чакаецца, прадставіць работы мастакоў з наступных краін і гарадоў: Аўстрыя (Вена), Балгарыя (Сафія), Бельгія (Брусель), Венгрыя (Будапешт), Вялікабрытанія (Лондан), Германія (Берлін), Італія (Рым), Казахстан (Астана), Латвія (Рыга), Літва (Вільнюс), Малдова (Кішынёў), Нідэрланды (Гаага), Польшча (Варшава), Расія (Масква, Санкт-Пецярбург, Уладзівасток), Румынія (Бухарэст), Сербія (Бялград), Славакія (Браціслава), Украіна (Кіеў), Францыя (Парыж), Партугалія (Лісабон, Мадрыд), Манака (Монтэ-Карла), Чэхія (Прага), Швейцарыя (Берн), Эстонія (Талін).

Куратарамі выставы з`яўляюцца суаўтары ідэі праекта: лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь прафесар Віктар Альшэўскі і пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка.

Міністэрства замежных спраў прыняло агульны патранаж над гэтым праектам. Яго таксама падтрымаў Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. Арганізацыйную падтрымку выставе аказваюць пасольствы Беларусі ў краінах Еўропы і Азіі.

Пастаяннае прадстаўніцтва Беларусі пры ЮНЕСКА прапрацоўвае магчымасць патранажу над праектам генеральнага дырэктара ЮНЕСКА.

Канцэпцыя выставы прадугледжвае магчымасць яе экспанавання тымі гарадамі, адкуль прыбудуць работы. Рэалізацыя праекта падкрэсліць вядучую ролю Беларусі ў справе пабудовы максімальна шырокай культурнай прасторы, якая аб`ядноўвае краіны і народы Еўразіі, лічаць у пасольстве Францыі.

Канцэпцыя "Вялікай Еўропы ад Лісабона да Уладзівастока" належыць прэзідэнту Францыі Шарлю дэ Голю, які марыў аб стварэнні "агульнаеўрапейскага дома". У сваёй гістарычнай прамове ў 1959 годзе ў Страсбургу прэзідэнт Францыі Шарль дэ Голь заявіў: "Так, уся Еўропа ад Атлантыкі да Урала будзе вырашаць лёсы свету!" Галоўнай ідэяй з`яўлялася імкненне да пабудовы міру на кантыненце.

23 лістапада 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:23.11.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:765
 
Ключевые слова:
Выставка Евразия Современное искусство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме