https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расійскі рубель рэзка ўмацаваўся на біржавых таргах


На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 22 лістапада 2016 года беларускі рубель, як і напярэдадні, зноў умацаваўся да долара ЗША і еўра, аслабеў — да расійскага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0044 рубля (0,21%) да 2,0617 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0014 рубля (0,07%) і склаў 1,9447 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0279 рубля (0,92%) і склаў 3,0519 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША — 30%, еўра — 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Раніцай у аўторак, 22 лістапада, сусветныя цэны на нафту падняліся да максімуму за гэты месяц. Нафта маркі Brent падаражэла на 1,1% да 49,44 долара за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 аўторка знізіўся на 72,98 капейкі, склаўшы 63,6282 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 22 лістапада 2016
 
Дата публикации:22.11.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:547
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме