"Гэта вялікая акцыя, гэта клопат дзяржавы аб дзецях. Яна нясе ў сабе такую міласэрнасць, дабрыню, пашану. Мы хочам, каб маладое пакаленне вырасла дастойнымі грамадзянамі нашага грамадства, каб яны былі міласэрныя, добрыя, заўважалі бліжняга, выручалі, дапамагалі, садзейнічалі таму, каб дружнай сям`ёй мы жылі ў нашай дзяржаве, - сказаў Леанід Заяц. - Мы, дарослыя, аддаём даніну гэтаму святу, і гэта працяг выхавання нашых дзяцей у духу дружбы, грамадзянскага патрыятызму і адданасці нашай краіне".
Навагодняя дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" штогод праходзіць у Беларусі з 1995 года. Мэта акцыі - аказаць дапамогу і падтрымку дзецям, якія асабліва ў гэтым маюць патрэбу. Дабрачынная акцыя арганізавана на рэспубліканскім і рэгіянальным узроўнях.
27 снежня 2023, Гродна
БЕЛТА
27 снежня 2023, Гродна
БЕЛТА