https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2016" Беларусь прадставіць 13-гадовы Аляксандр Мінянок


На міжнародным дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2016" Беларусь прадставіць 13-гадовы Аляксандр Мінянок з кампазіцыяй "Музыка маіх перамог".
Аляксандр Мінянок перамог па выніках галасавання прафесійнага журы і тэлегледачоў. Конкурс пройдзе 20 лістапада ў Валеце (Мальта). Мінянку дастаўся галоўны трафей нацыянальнага конкурсу — хрустальная статуэтка ў форме сэрца.

Пераможца — лаўрэат шматлікіх музычных конкурсаў, удзельнік фестывалю "Дзіцячая Новая хваля", вучыўся ў акадэміі Ігара Крутога.

Мінянок і яшчэ адна ўдзельніца фіналу Вольга Канавалава з песняй "Сэрца біт" набралі аднолькавую колькасць балаў — па 20. Вольгу абралі гледачы, Аляксандра — журы. Па правілах конкурсу, калі два фіналісты набралі роўную колькасць ачкоў, канчатковы выбар робіць журы шляхам уручэння сэрца ўпадабанаму ўдзельніку.

За пуцёўку на Мальту змагаліся 10 фіналістаў з усіх абласцей краіны: сем салістак, адзін вакаліст, па адным квартэце і секстэце.

Сёлета ўзроставы інтэрвал удзельнікаў звузілі — ад 9 да 14 гадоў. Больш дэмакратычнымі сталі патрабаванні ў дачыненні да аўтарства: цяпер канкурсанты могуць толькі ўдзельнічаць у стварэнні песні.

Як адзначае прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі, падчас нацыянальнага адбору фіналістам ствараліся ўмовы, максімальна набліжаныя да тых, што іх чакаюць на галоўнай міжнароднай сцэне.



Беларусь удзельнічае ў дзіцячым "Еўрабачанні" з моманту яго заснавання ў 2003 годзе. На рахунку краіны дзве перамогі: у 2005-м конкурс выйграла Ксенія Сітнік з песняй "Мы разам", у 2007-м — Аляксей Жыгалковіч з кампазіцыяй "З сябрамі". У мінулым годзе Руслан Асланаў з песняй "Чараўніцтва" заняў чацвёртае месца. Рэзанансным стала выступленне юнага беларускага выканаўцы Юрыя Дземідовіча на конкурсе 2009 года ў Кіеве. Тады песня "Чароўны трусік" выклікала бурную рэакцыю ў інтэрнэце і здабыла шырокую папулярнасць.

Ірына Турчына, БелаПАН
Мінск, 27 жніўня 2016
 
Дата публикации:27.08.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1808
 
Ключевые слова:
Конкурс "Евровидение" Фэст культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме