https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Для новай крамы ў Гродне заказалі прадукцыю з беларускай сімволікай


16 жніўня на вуліцы Савецкай, у гістарычным цэнтры горада над Нёманам прадпрыемства «Гроднааблсаюздрук» урачыста адчыніць для пакупнікоў дзверы сваёй першай крамы.
— Мы назвалі яе «Багач», — паведаміў дырэктар прадпрыемства «Гроднааблсаюздрук» Павел Скрабко. — У беларускай сімволіцы гэта сімвал багацця і росквіту. У пэўным сэнсе гэта будзе тычыцца і людзей, якія завітаюць у нашу краму і купяць там якасныя тавары па выгадных цэнах.

— Які асартымент прапануеце пакупнікам?

— Спецыфіка нашага гандлю — тыпу «тысячы дробязяў». Перш за ўсё, канешне, гэта газеты, часопісы, кнігі, а таксама канцылярскія тавары, галантарэя, парфумерыя, сувенірная прадукцыя і г. д. — шмат усякай усячыны. Пачалі развіваць продаж дробных прадуктаў харчавання ў фасаваным выглядзе, каб чалавек, зайшоўшы, напрыклад, за газетамі, мог набыць і іх. Пры гэтым стараемся, каб нашы цэны былі канкурэнтнымі ў параўнанні з іншымі гандлёвымі прадпрыемствамі. Таму не толькі прыдумалі слоган «Тэрыторыя выгадных цэн», але і ажыццяўляем такую цэнавую палітыку на практыцы. Перш чым устанавіць цану на той ці іншы тавар, аналізуем яго кошт у іншых гандлёвых сетках і імкнёмся зрабіць так, каб у нас было танней. Думаю, што многія пакупнікі гэта адчуваюць.

Што тычыцца нашай першай і, мяркую, не апошняй крамы, то асартымент тавараў у «Багачы» будзе самы шырокі сярод гандлёвых кропак «Гроднааблсаюздруку». Спадзяюся, што гродзенцаў і гасцей горада парадуюць і цэны, а таксама наша імкненне працаваць, так бы мовіць, з нацыянальным каларытам. Усе цэннікі, элементы афармлення крамы будуць на беларускай мове. Больш за тое, заказалі вытворцам сувенірную прадукцыю менавіта з беларускай сімволікай — зямлі, сям`і, дзяцей, шчасця...

Хачу адзначыць, што тавары мы стараемся браць, як правіла, у беларускіх вытворцаў. Вызначылі асартымент прадукцыі дастойнай якасці, якая нічым не горшая за імпартную, і яе з задавальненнем купляюць.

— Як «Гроднааблсаюздрук» развіваецца ў рэгіёнах?

— Зараз у нас 192 кіёскі, у тым ліку 25 павільёнаў. Будзем павялічваць іх колькасць, мадэрнізаваць існуючую гандлёвую сетку. Напрыклад, нядаўна адчынілі вялікі кіёск у Ашмянах, яшчэ адзін неўзабаве з`явіцца ў Астраўцы. Больш сучасным стане і кіёск у Воранаве, дзе сёлета адбудуцца абласныя «Дажынкі».

— Мяркуючы па сайце прадпрыемства, інфармацыя пра новыя тавары і паслугі аператыўна даводзіцца да патэнцыяльных кліентаў ...

— Так, імкнёмся, каб сайт быў цікавым для нашых наведвальнікаў. Напрыклад, каб яны ведалі, што мы першымі ў вобласці вырабляем 3D-фота, візіткі, календары, калажы. Прапануем рэйтынг самых папулярных кніг, нейкія цікавінкі для падрастаючага пакалення. Нядаўна запрасілі крэатыўна мыслячую моладзь паўдзельнічаць у конкурсе графічных выяў «GІFаманія». Лепшыя работы ў намінацыях «Сям`я», «Мая Гродзеншчына», «Свет жывёл», «Арт-Гіф» адзначым прызамі.

Акрамя таго, расказваем на сайце пра маладзёжныя ініцыятывы, якія мы падтрымліваем, — праекты «Жывая гісторыя», «Каложскі крыж» (па стварэнні сімвала Гродзенскай вобласці), «Гарадзеншчына. Варта ўбачыць». Мяркую, што нашаму прадпрыемству, якое прысутнічае ва ўсёй вобласці, многіх населеных пунктах, сам Бог загадаў падключыцца да такіх праектаў, якія скіраваныя на папулярызацыю рэгіёна, яго турыстычную прывабнасць.

Займаемся і дабрачыннай дзейнасцю, наведваем дзяцей у сацыяльных прытулках і дамах сямейнага тыпу з падабранымі па ўзросце кнігамі, часопісамі, размалёўкамі... Сёлета такія акцыі правялі ў Гродне, Шчучынскім раёне, а наступная неўзабаве адбудзецца на Лідчыне.

З архіўных матэрыялаў

Разам з даследчыкам гродзенскай мінуўшчыны Віктарам Саяпіным у «Гроднааблсаюздруку» сабралі звесткі па гісторыі свайго прадпрыемства. Яго дзейнасць распачалася ў снежні 1939 года з абласнога аддзела па распаўсюджванні і экспедзіраванні друку.

Рашэннем ад 26 сакавіка 1946 года Гродзенскі аблвыканкам абавязаў кантору «Аблсаюздруку» «забяспечыць чайныя газетамі «Правда», «Известия», «Советская Белоруссия», «Звязда», «Чырвоная змена», «Советский селянин». А кіёскі «Саюздруку» сталі масава з`яўляцца толькі ў 1960-х гадах, калі беларускаму аддзяленню дазволілі выкарыстоўваць 1% прыбытку на мясцовыя патрэбы. Дагэтуль, канешне, існавалі кіёскі з друкаванымі выданнямі, але гандлявалі яны ў асноўным кнігамі.

Аўтар: Барыс Пракопчык 
prakopchіk@zvіazda.by
Звязда, 13 жніўня 2016
 
Дата публикации:13.08.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:611
 
Ключевые слова:
Гродна Союзпечать Беларуская мова Туризм в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме