Мабільны аператар life:) запусціў 4G, першы месяц трафік будзе бясплатным для ўсіх абанентаў у Беларусі.
"Сёння life:) адкрывае для сваіх абанентаў у Мінску доступ да высакаскораснага мабільнага інтэрнэту чацвёртага пакалення 4G. У сувязі з гэтай радаснай падзеяй аператар усім без выключэння абанентам налічыць бясплатны 4G-трафік", - растлумачылі ў прэс-службе. На працягу першага месяца пасля запуску ўвесь 3G/2G трафік з усіх без выключэння інтэрнэт-пакетаў аператар перавядзе ў 4G.
"Ніякіх дадатковых паслуг падключаць не трэба. Каб пратэсціраваць новую паслугу, трэба знаходзіцца ў зоне пакрыцця 4G і мець устройства (смартфон, планшэт або мадэм) і сім-картку, якія падтрымліваюць тэхналогію LTE", - расказалі ў прэс-службе.
Спецыялісты кампаніі падкрэслілі, што мабільны аператар гатовы пашыраць прадастаўленне гэтай паслугі і на рэгіёны. "Але мы тут залежым ад нашага інфраструктурнага аператара beCloud. Як толькі ён пашырыць зону пакрыцця 4G і пачне ўключаць новыя базавыя станцыі ў рэгіёнах, мы адразу будзем падключаць сваіх абанентаў да гэтай паслугі", - паведамілі ў life:). Праверыць, ці падтрымліваюць тэлефон і сім-картка 4G, можна на сайце мабільнага аператара. Усім абанентам, якія пройдуць праверку, life:) налічыць бонус 1 ГБ 4G-трафіка. Калі сім-картка не падтрымлівае LTE, то ў салоне сувязі life:) можна бясплатна замяніць яе. Абаненты, якія прыйдуць абмяняць сім-картку, атрымаюць на баланс яшчэ 2 ГБ 4G-трафіка.
8 жніўня 2016, Мінск
БЕЛТА