https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуская вышыванка стане мастацкай дамінантай мерапрыемстваў да Дня Незалежнасці


Пра гэта паведаміла на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Мар`яна Нікалаева.
"Агульнай мастацкай дамінантай, якая аб`ядноўвае культурныя мерапрыемствы з 1 па 3 ліпеня, стане тэма вышыванкі, што з`яўляецца своеасаблівай візітнай карткай беларусаў і своеасаблівым сімвалам-абярэгам нацыі", - сказала Мар`яна Нікалаева. Гэта, у прыватнасці, знойдзе адлюстраванне ў рэкламнай і друкаванай прадукцыі. У 2016 годзе будзе закладзена новая традыцыя - правядзенне напярэдадні Дня Незалежнасці моладзевага свята "Дзень вышыванкі".

Галоўныя мерапрыемствы гэтага дня пройдуць 2 ліпеня з 12.00 да 23.00 на пляцоўцы каля Палаца спорту. У Палацы Рэспублікі 1 ліпеня ў 18.00 запланавана правядзенне святочнага канцэрта для ўдзельнікаў урачыстага сходу. Канцэпцыя мерапрыемства прысвечана Году культуры. Лейтматывам свята стане тэзіс "Культура - гэта фундамент, на якім развіваецца нацыя".

Адкрыецца мерапрыемства інтэрактыўнай выстаўкай "Скарбніца Беларусі", на якой усе рэгіёны прадставяць унікальныя вырабы народнай творчасці, а таксама прадэманструюць майстар-класы.

Пасля гэтага пройдзе тэатралізаваная канцэртная праграма майстроў мастацтваў "Беларусь - імя святое". Адным з важнейшых мерапрыемстваў Дня Незалежнасці стане правядзенне 3 ліпеня парада войскаў Мінскага гарнізона. У 2016 годзе крыху зменены фармат гэтага мерапрыемства: замест спартыўна-моладзевага шэсця парад будзе завершаны масавым нумарам з удзелам вакальна-харавых, харэаграфічных, эстрадных калектываў і выканаўцаў.

Прагучыць прэм`ера песні, спецыяльна напісанай да гэтага мерапрыемства. У гэты ж дзень у 21.00 на пляцоўцы каля стэлы "Мінск - горад-герой" запланавана правядзенне гала-канцэрта рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі "Беларусь - я люблю цябе". Ў ім прымуць удзел папулярныя маладыя выканаўцы, пераможцы і фіналісты тэлепраектаў, міжнародных фестываляў і конкурсаў, а таксама прафесійныя калектывы рэспублікі.

Кульмінацыяй стане акцыя "Спяём гімн разам", якая пачнецца ў 22.50.

Завершыцца канцэрт святочным салютам а 23 гадзіне.

Святочныя мерапрыемствы з нагоды Дня Незалежнасці таксама пройдуць ува ўсіх абласцях. Святочны салют у 23.00 запланаваны ў Віцебску, Гомелі, Гродне, Магілёве, Брэсце.

27 чэрвеня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.06.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:955
 
Ключевые слова:
День Независимости Вышиванка Год культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме