https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуская валютна-фондавая біржа фармуе камітэт па інавацыях і развіцці ІТ


Беларуская валютна-фондавая біржа абвясціла аб фарміраванні камітэта па інавацыях і развіцці інфармацыйных тэхналогій.
Як паведамілі на БВФБ, стварэнне камітэта з`яўляецца чарговым крокам у рэалізацыі арыентаванай на кліента мадэлі развіцця біржы, прадугледжанай бізнес-планам на 2016 год. Заяўлена, што прамы дыялог з удзельнікамі фінансавага рынку, інвестарамі, эмітэнтамі з`яўляецца ключавым прынцыпам працы біржы. Гэта дазваляе больш дэталёва разумець патрэбы кліентаў, ствараць новыя і запатрабаваныя рынкам прадукты і паслугі.

На базе інтэрнэт-партала біржы створаная краўдсорсінгавая пляцоўка (http://forum.bcse.by/). Пашыраная прысутнасць біржы ў сацыяльных сетках.

Камітэт ствараецца для арганізацыі эфектыўнага ўзаемадзеяння біржы, удзельнікаў таргоў, клірынгу і разлікаў, форэкс-брокераў, эмітэнтаў і іншых удзельнікаў фінансавага рынку, а таксама кампаній — распрацоўшчыкаў праграмнага забеспячэння па пытаннях інавацыйнага і інфармацыйна-тэхналагічнага развіцця біржавых паслуг і сістэм.

Камітэт будзе абагульняць і сістэматызаваць інфармацыю аб патрэбах кліентаў біржы, праводзіць экспертную ацэнку планаў біржы і рыхтаваць прапановы адносна мадэрнізацыі праграмнага забеспячэння біржавых сістэм, развіцця тэхналогій таргоў, клірынгу і разлікаў, інфармацыйных паслуг, аперацый Нацыянальнага форэкс-цэнтра і іншых кліенцкіх сэрвісаў, укаранення ў біржавую практыку новых прадуктаў і паслуг.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 4 чэрвеня 2016
 
Дата публикации:04.06.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:556
 
Ключевые слова:
Биржа Информационные технологии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме