https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Байкеры - гэта не праблемная для міліцыі катэгорыя


Аб гэтым заявіў 12 мая міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч, каментуючы нядаўняе рэзананснае ДТЗ з удзелам матацыкла і супрацоўніка ДАІ.
"З байкерамі праблем няма, а ёсць праблемы са злоснымі парушальнікамі правіл дарожнага руху - тымі, хто ні ў грош не ставіць ні сваё жыццё, ні жыццё тых, хто побач", - сказаў міністр.

Ён асобна падкрэсліў, што ніякага канфлікту міліцыі і байкераў не было, а быў канфлікт менавіта з парушальнікам закона. Міліцыя будзе і ў далейшым жорстка рэагаваць на парушэнні.

46-гадовы супрацоўнік ДАІ быў збіты матацыклістам са Жлобіна на скрыжаванні праспекта Машэрава з вуліцай Казлова ў Мінску 18 красавіка.

Раней 31-гадовы байкер 52 разы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правіл дарожнага руху і шматразова пазбаўляўся вадзіцельскіх правоў з-за перавышэння хуткасці.

Праведзеныя на месцы ДТЗ першапачатковыя следчыя дзеянні далі магчымасць аднавіць усю карціну.

Так, супрацоўнік ДАІ паспрабаваў затрымаць матацыкліста, які парушаў ПДР, але ён вырашыў скрыцца і захапіў праваахоўніка за сабой на праезную частку, дзе на абодвух наехаў аўтамабіль інкасатараў. У выніку аварыі інспектар быў дастаўлены ў бальніцу ў цяжкім стане.

12 мая 2016, Мінск
Васіль Малашэнкаў - БЕЛТА
 
Дата публикации:12.05.2016
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:950
 
Ключевые слова:
ДТП Байкеры Дорожное движение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме