https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Музей-сядзіба "Дзяржынава" быў заснаваны 10 гадоў таму ў гарадскім пасёлку Івянец


Гісторыя музея-сядзібы пачынаецца з 1963 года.
10 гадоў таму, 17 красавіка 2006 года, у гарадскім пасёлку Івянец Валожынскага раёна на базе аднайменнага мемарыяльнага комплексу быў заснаваны Музей-сядзіба "Дзяржынава". За 15 км ад гарадскога пасёлка Івянец Валожынскага раёна Мінскай вобласці знаходзіцца сядзіба Дзяржынава - радзіма аднаго з самых вядомых рэвалюцыянераў Фелікса Дзяржынскага.

Менавіта тут 11 верасня 1877 года нарадзіўся будучы старшыня ВЧК, ДПУ і АДПУ, чалавек, які заклаў асновы савецкіх спецслужбаў. Збудаваны ў 1870 годзе сядзібны дом з надворнымі пабудовамі, у якім прайшло дзяцінства Фелікса Дзяржынскага, да нашых дзён не захаваўся.

Ён быў спалены фашысцкімі захопнікамі ў час карнай аперацыі "Герман" летам 1943 года. Гісторыя музея-сядзібы пачынаецца з 1963 года, калі Савет Міністраў БССР аб`явіў сядзібу Дзяржынава з прылеглай тэрыторыяй агульнай плошчай 80 га помнікам прыроды рэспубліканскага значэння.

У 1972 годзе ў Дзяржынаве адкрыўся мемарыяльны комплекс - філіял Івянецкага мемарыяльнага музея Фелікса Эдмундавіча Дзяржынскага, заснаванага ў 1957-м.

На пасяджэнні Савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецыяльных службаў краін - удзельніц СНД 25 мая 2001 года было прынята рашэнне аб аднаўленні мемарыяльнага комплексу "Дзяржынава", у 2002-м ён уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Былі адноўлены жылы дом з мансардай і частка сядзібы. 7 кастрычніка 2004 года адбылося адкрыццё абноўленага мемарыяльнага комплексу.

Экспазіцыя, створаная ў доме-музеі Дзяржынскіх, атрымала высокую ацэнку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі, кіраўнікоў дэлегацый - удзельніц пасяджэння Савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецслужбаў краін СНД, кіраўніцтва Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Па рашэнні Мінскага аблвыканкама з 7 чэрвеня 2005 года мемарыяльны комплекс знаходзіцца ў падпарадкаванні Стаўбцоўскага райвыканкама, а з 17 красавіка 2006 года мае сучасны статус і назву.

У адноўленым сядзібным доме на першым паверсе ў трох залах знаходзіцца раздзел экспазіцыі, які расказвае пра гісторыю роду Дзяржынскіх, атмасферу, што панавала тут у канцы XIX - пачатку XX стагоддзя. Прадстаўлены рэчы членаў сям`і, упісаныя ў інтэр`еры пакояў - дзіцячага, сталовай, кабінета, гасцінай. Гэта пісьмовы стол і крэсла, якія належалі маці Фелікса Дзяржынскага - Гелене Янушэўскай, кнігі з бібліятэкі Дзяржынскіх, сямейныя фотаздымкі.

На другім паверсе размешчаны яшчэ тры тэматычныя раздзелы, дзе экспануюцца асабістыя рэчы Фелікса Дзяржынскага (дэталі яго рабочага кабінета, кнігі і іншае), яго пасмяротная маска, а таксама знаходзяцца творы мастакоў і скульптараў, якія адлюстроўваюць вобраз Дзяржынскага.

Завяршае экспазіцыю калекцыя сувеніраў і падарункаў ад дэлегацый, якія наведалі мемарыяльны комплекс. У 2007 годзе расійскі Саюз ветэранаў Дзяржаўнай бяспекі ўзнагародзіў Музей-сядзібу "Дзяржынава" ордэнамі Ф.Э. Дзяржынскага і "За вернасць традыцыям" 2-й ступені.

18 красавіка 2016, Мінск
Ганна Грамыка - БЕЛТА
 
Дата публикации:18.04.2016
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:723
 
Ключевые слова:
Валожын Івянец Стаўбцы Фелікс Дзяржынскі Музеи Беларуси Мемориальный комплекс
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме