https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Цэнтральным раёне Мінска дзейнічала група маладых рабаўнікоў


Аператыўнікамі Цэнтральнага РУУС Мінска затрымана група маладых людзей: чатыры хлопцы і дзяўчына, якія падазраюцца ва ўчыненні рабавання і разбою.
Як паведамілі ў раённым упраўленні ўнутраных спраў, падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў была ўстаноўлена злачынная схема, па якой дзейнічалі затрыманыя. Дзяўчыну маладыя людзі выкарыстоўвалі ў якасці "прынады". 16-гадовая навучэнка аднаго з прафесійна-тэхнічных вучылішч сталіцы рэгістравалася на сайце знаёмстваў пад чужымі дадзенымі, не называючы свой сапраўдны ўзрост. Пасля таго як яна атрымлівала прапановы ад мужчын пра асабістае знаёмства, яна згаджалася.

Месцам сустрэчы дзяўчына звычайна выбірала тэрыторыю каля гандлёвых аб`ектаў, размешчаных у Цэнтральным раёне. На прапановы схадзіць у кавярню адказвала адмовай, запрашала зайсці да яе ў госці, кажучы, што жыве недалёка ад месца сустрэчы і яе бацькі знаходзяцца на адпачынку ў Балгарыі.

Пасля таго як дзяўчына заводзіла мужчын у бязлюднае месца, іх даганяла агрэсіўна настроеная кампанія маладых людзей. Яны збівалі мужчыну і забіралі яго маёмасць. Акрамя таго, хлопцы пераконвалі мужчыну, што дзяўчына з`яўляецца непаўналетняй, рабілі выгляд, што здымаюць яго на камеру мабільнага тэлефона. У адрас мужчыны таксама гучалі пагрозы, што, у выпадку калі ён звернецца ў міліцыю, дзяўчына напіша заяву і ён будзе прыцягнуты да крымінальнай адказнасці за інтымныя адносіны з непаўналетняй.

Адзін з такіх нападаў адбыўся на вуліцы Ціхай (элітны пасёлак на выездзе з Мінска ў раёне праспекта Пераможцаў.). Туды дзяўчына завяла мужчыну, з якім пазнаёмілася напярэдадні ў інтэрнэце. Калі яны шпацыравалі па бязлюднай вуліцы, група маладых людзей напала на мужчыну, пачала яго збіваць. У яго забралі мабільны тэлефон і грошы. Пасля маладыя людзі сышлі. Адзін з іх ударыў мужчыну металічным ланцугом па галаве. Мужчына дабраўся да праспекта Пераможцаў, дзе яго ўбачылі ваеннаслужачыя в/ч 5448, якія выклікалі хуткую і міліцыю.

Як паведаміў намеснік начальніка Цэнтральнага РУУС сталіцы Аляксандр Прахарэнка, супрацоўнікамі крымінальнага вышуку ў выніку правядзення спецаперацыі былі ўстаноўлены і затрыманы падазраваныя — дзяўчына і чацвёра хлопцаў, усе яны не з`яўляюцца жыхарамі Цэнтральнага раёна. Сярэдні ўзрост затрыманых 17 гадоў, самаму малодшаму — 14.

Апошнім быў арыштаваны арганізатар злачынстваў, які хаваўся і не прыходзіў дадому нават пераначаваць.

Усе ўдзельнікі злачыннай групы будуць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці, бо ў адпаведнасці з дзейным заканадаўствам за ўчыненне рабавання і разбою адказнасць наступае з 14 гадоў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 17 сакавіка 2016
 
Дата публикации:17.03.2016
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:671
 
Ключевые слова:
Криминал Разбой Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме