https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У выхадныя дні на беларускай мяжы затрыманыя нелегальныя мігранты з Турцыі, Грузіі, Таджыкістана і Узбекістана


За два выхадныя дні беларускія памежнікі затрымалі 10 грамадзян розных дзяржаў, якія спрабавалі незаконна перасячы мяжу.
Як паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі, 28 лістапада ў населеным пункце Гінавічы Гродзенскага раёна за спробу парушэння беларуска-польскай мяжы былі затрыманыя двое грамадзян Турцыі.

Пры сабе ў маладых людзей былі асабістыя рэчы, два мабільныя тэлефоны, 600 еўра, больш за 100 долараў ЗША, беларускія і расійскія рублі. Нелегальна трапіць у краіну Еўрасаюза яны спрабавалі ў пошуках лепшых умоў жыцця. Як высветлілася, адзін з мужчын жыў у Германіі з сям`ёй, але ў 2010 годзе быў дэпартаваны за правапарушэнне. Праз пяць гадоў ён вырашыў нелегальна вярнуцца да сям`і.

У той жа дзень брэсцкія памежнікі затрымалі яшчэ аднаго парушальніка беларуска-польскай мяжы. У чыгуначным пункце пропуску "Брэст" у цягніку, які ехаў ў Цярэспаль, грамадзянін Узбекістана паказаў пашпарт з прыкметамі частковай падробкі.

29 лістапада за 10 кіламетраў ад мяжы, у раёне населенага пункта Струста, за знаходжанне ў пагранічнай зоне без адпаведных дакументаў полацкія памежнікі затрымалі трох грамадзян Грузіі. Да мяжы іх падвёз таксіст.

Праз некалькі гадзін брэсцкія памежнікі затрымалі чатырох жыхароў Душанбэ. Маладыя людзі спрабавалі незаконна трапіць у Польшчу ў пошуках лепшых умоў жыцця.

Парушальнікі затрыманыя, праводзяцца разборы.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 30 лістапада 2015
 
Дата публикации:30.11.2015
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:869
 
Ключевые слова:
Граница Нелегальная миграция Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме