https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі насельніцтва па-ранейшаму не выкупіла аб`ём эмісіі дзяржаўных валютных аблігацый


Праз пяць месяцаў з часу выпуску насельніцтва па-ранейшаму не выкупіла поўны аб`ём эмісіі дзяржаўных валютных аблігацый выпуску № 151.
Аб гэтым сведчаць даныя Міністэрства фінансаў. 

Дзяржаўныя валютныя аблігацыі для фізічных асоб у бездакументарнай форме 151-га выпуску на суму 50 млн. долараў ЗША эмітаваныя 22 чэрвеня гэтага года пад 7% гадавых тэрмінам на год. 

Як паведамляе Міністэрства фінансаў, па стане на 23 лістапада размешчана аблігацый гэтага выпуску на суму 31,6 млн. долараў, што складае 63,2% ад агульнага аб`ёму эмісіі. 

Сярод уладальнікаў указаных каштоўных папер доля фізічных асоб-рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь складае 96%, фізічных асоб-нерэзідэнтаў — 4%. 

29 і 30 кастрычніка ў гандлёвай сістэме Беларускай валютна-фондавай біржы зафіксаваныя першыя здзелкі куплі-продажу аблігацый выпуску № 151 у межах іх абароту на другасным рынку. Заключаныя дзве здзелкі на агульную суму 20 тыс. долараў ЗША. 

Мінфін нагадвае, што размяшчэнне дзяржаўных валютных аблігацый выпуску № 151 праз ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа" працягваецца да 31 снежня 2015 года і не будзе ажыццяўляцца ў перыяд з 21 па 24 снежня ў сувязі з чарговай выплатай працэнтнага даходу па іх.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 23 лістапада 2015
 
Дата публикации:23.11.2015
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:700
 
Ключевые слова:
Ценные бумаги Финансы Облигации
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме