https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МНС і міліцыя правяраюць падвалы і паддашкі


Аб гэтым 22 кастрычніка паведаміў начальнік упраўлення нагляду і прафілактыкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Рафальскі.
МНС і міліцыя правяраюць паддашкі і падвалы пэўных будынкаў, а таксама неэксплуатуемыя дамы, каб у гэтыя месцы не мелі доступу асобы без пэўнага месца жыхарства, якія нярэдка становяцца віноўнікамі пажараў.

"Усе кінутыя і безгаспадарныя будынкі вядомы. Але бываюць моманты, калі, на жаль, абмежаваць доступ і прыставіць работка да кожнага дома, складана... Адпрацоўваюцца такія будынкі, а таксама паддашкі і падвалы будынкаў, каб не было там нікога пабочнага, каб дзверы былі зачынены або заблакіраваны", - сказаў прадстаўнік МНС.

Акрамя таго, Уладзімір Рафальскі, каменціруючы нядаўні факт гібелі трох чалавек пры пажары ў неэксплуатуемым прыватным доме, адзначыў, што пакуль ідзе разбор, які праводзіць Следчы камітэт, і дакладныя прычыны трагедыі яшчэ не ўстаноўлены.

Ён таксама растлумачыў, што праверкі бесгаспадарных будынкаў праходзяць у час акцыі "За бяспеку разам", якая пачалася 20 кастрычніка і прадоўжыцца па 20 лістапада.

Да акцыі далучыліся Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства адукацыі, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства энергетыкі.

Акцэнт робіцца на абследаванні проціпажарнага стану дамоў адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, інвалідаў, а таксама сем`яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

22 кастрычніка 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:22.10.2015
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:843
 
Ключевые слова:
Противопожарная безопасность МЧС Акция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме