https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску самую вялікую зарплату атрымліваюць "айцішнікі", самую маленькую — "кіношнікі"


Абгэтым паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні горада.
У Мінску максімальную зарплату атрымліваюць IT-спецыялісты. за верасень 2015 года сярэдняя зарплата спецыялістаў, дзейнасць якіх звязана з вылічальнай тэхнікай, склала 29 млн. 472,3 тыс. рублёў.
Таксама высокую зарплату атрымліваюць: спецыялісты паветранага транспарту — 15 млн. 860,1 тыс. рублёў, спецыялісты па аперацыях з нерухомасцю — 14 млн. 378,9 тыс. рублёў , фінансавыя пасрэднікі — 12 млн. 654,8 тыс., апрацоўшчыкі другаснай сыравіны — 11 млн. 092 тыс., архітэктары — 11 млн. 134 тыс., спецыялісты хімічнай прамысловасці — 10 млн. 321,8 тыс. 

Мінімальная зарплата ў спецыялістаў, чыя дзейнасць звязана з кіна- і відэастужкамі, — 4 млн. 672 тыс. рублёў. Невялікую зарплату атрымліваюць таксама сацыяльныя работнікі — 5 млн. 184,6 тыс. рублёў. 

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў Мінска ў студзені—верасні склала 8 млн. 980,5 тыс. рублёў, у тым ліку ў верасні — 9 млн. 287,8 тыс. рублёў, (павялічылася ў параўнанні са жніўнем 2015 года на 0,6%, ці на 54 тыс. рублёў). 

Рэальная заработная плата (разлічаная з улікам росту цэн) у параўнанні са студзенем—вераснем 2014 года паменшылася на 0,4%, у верасні 2015 года ў параўнанні з вераснем 2014 года павялічылася на 1,2%. 

У верасні 2015 года ў прамысловасці сярэдняя заработная плата склала 8 млн. 418,5 тыс. рублёў, у будаўніцтве — 10 млн. 291,3 тыс., на транспарце і ў сувязі — 9 млн. 278,8 тыс., у сельскай гаспадарцы, паляванні і лясной гаспадарцы — 6 млн. 905,8 тыс., у адукацыі — 5 млн. 672,8 тыс., у тым ліку настаўнікаў — 5 млн. 894,4 тыс., прафесарска-выкладчыцкага складу — 7 млн. 856,7 тыс. рублёў. 

Зарплата работнікаў аховы здароўя і аказання сацыяльных паслуг у верасні 2015 года склалася ў памеры 6 млн. 895,4 тыс. рублёў, у тым ліку ў галіне аховы здароўя — 6 млн. 981,1 тыс. рублёў. Сярэдняя заработная плата ўрачоў склала 9 млн. 288,1 тыс. рублёў, сярэдняга медыцынскага персаналу — 6 млн. 650,7 тыс. рублёў.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 24 кастрычніка 2015
 
Дата публикации:24.10.2015
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:629
 
Ключевые слова:
Зарплата Мінск Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме