https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курс валют на 6 кастрычніка


Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 6 кастрычніка 2015 года.
На 6 кастрычніка Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют: 

Долар ЗША — 17.740 беларускіх рублёў
Еўра — 19.951
Расійскі рубель — 270,30
Украінская грыўна — 823,20

Кошык валют — 3.446,78 (абсалютны максімум) 

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара вырас на 17 рублёў (0,10%), еўра — на 168 (0,85%), расійскага рубля — на 1,60 (0,60%), грыўны — знізіўся на 14,97 рубля (1,79%). Курс кошыка валют вырас на 17,87 рубля (0,52%) у параўнанні з папярэднім днём і на 676,53 рубля (24,42%) у параўнанні з паказчыкам на 9 студзеня 2015 года (2.770,25 рубля), калі Нацбанк змяніў долю валют у кошыку (долар, еўра, расійскі рубель — 0,3, 0,3 і 0,4 замест роўных частак). 

Каэфіцыент "еўра/долар" — 1,1246, "долар/расійскі рубель" — 65,631, "долар/грыўна" — 21,55. 

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў 6 кастрычніка ў 8.55 долар куплялі па 17.580—17.720 і прадавалі па 17.760—17.850 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі вырас на 27 рублёў (да 17.664), продажу — на 15 (да 17.793). 

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 17.600—17.700 пры куплі, 17.800—17.900 пры продажы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 6 кастрычніка 2015
 
Дата публикации:06.10.2015
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:751
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме