https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рэстаўрацыйныя работы па дзяржінвестпраграме ў 2015 годзе вядуцца на 10 аб`ектах культуры Беларусі


Аб гэтым паведаміла 8 кастрычніка на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Дню работнікаў культуры, першы намеснік міністра культуры Ірына Дрыга.
Рэстаўрацыйныя работы па Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграме ў 2015 годзе вядуцца на дзесяці аб`ектах культуры Беларусі, з якіх два - у рэспубліканскай уласнасці, восем - у камунальнай.
Вядзецца рэканструкцыя кінастудыі "Беларусьфільм", а таксама комплексу будынкаў Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.

Сярод аб`ектаў камунальнай уласнасці, што рэстаўрыруюцца, касцёл Божага Цела ў Нясвіжы; помнік архітэктуры XVIII-XIX стагоддзяў палацава-паркавы ансамбль у вёсцы Жылічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці; помнік архітэктуры XVIII-XIX стагоддзяў Успенскі манастыр у вёсцы Пустынкі Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці; помнік архітэктуры XVIII стагоддзя комплекс былога калегіума езуітаў у вёсцы Юравічы Калінкавіцкага раёна; помнік архітэктуры XIX стагоддзя Косаўскі палацава-паркавы ансамбль; Спаса-Праабражэнская царква ў Полацку.

Ірына Дрыга дадала, што цяпер у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь уключана 5 тыс. 527 гісторыка-культурных каштоўнасцей, з якіх 5 тыс. 373 матэрыяльныя нерухомыя аб`екты, 78 матэрыяльных рухомых аб`ектаў, 76 аб`ектаў адносяцца да нематэрыяльнай спадчыны.

8 кастрычніка 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.10.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1157
 
Ключевые слова:
Реставрация Историко-культурные ценности Госинвестпрограмма День работников культуры Конференция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме