https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) заклікала грамадзян краіны падтрымаць на прэзідэнцкіх выбарах Аляксандра Лукашэнку


Адпаведная заява была прынятая на II пленуме савета ФПБ, які адбыўся 10 верасня ў Мінску, паведамілі ў прэс-службе арганізацыі.
У прафцэнтры перакананыя, што, выступіўшы за дзейнага кіраўніка дзяржавы, беларусы прагаласуюць "за чалавека з цвёрдай грамадзянскай пазіцыяй, які ніколі не мяняе сваіх перакананняў, за дасведчанага і аўтарытэтнага палітыка".

"Пад кіраўніцтвам Аляксандра Лукашэнкі Беларусь прайшла каласальны шлях развіцця і адбылася як незалежная дзяржава, — адзначаецца ў заяве ФПБ. — Менавіта дзякуючы прэзідэнту ў нашай краіне захаваны мір і парадак. Кіраўнік дзяржавы заўсёды на баку простых людзей. Ён перажывае за краіну, адказны за лёс Айчыны. Гэта выклікае шчырую павагу беларускага народа".

"Сённяшні свет неспакойны. Толькі разам, толькі з такім моцным лідарам, як Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, мы можам супрацьстаяць усім выклікам. Наша краіна — гэта наш лёс, гэта наша будучыня. І за гэтую будучыню мы адказваем усе разам", — гаворыцца ў дакуменце.

Паводле вынікаў пленума старшыня арганізацыі Міхаіл Орда заявіў журналістам, што ФПБ выступае за Лукашэнку як за "цвёрдага, мудрага і моцнага палітыка". "Мы выступаем за яго як нацыянальнага лідара, які ніколі не адыходзіў у бок ад праблем і заўсёды браў на сябе адказнасць за сваю краіну", — сказаў ён.

Орда падкрэсліў, што "сацыяльныя гарантыі, абарона правоў працоўных, мірнае і спакойнае жыццё на беларускай зямлі наўпрост залежаць ад кіраўніка дзяржавы".

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 11 верасня 2015
 
Дата публикации:11.09.2015
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1585
 
Ключевые слова:
Профсоюзы Выборы в Беларуси Социальные гарантии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме