https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску выкрыта група распаўсюджвальнікаў спайсаў


Аб гэтым паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў.
Канфіскавана каля 1,5 кг псіхатропных рэчываў і больш за 8 кг расліннай асновы. 

У выніку аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі сталічных падраздзяленняў па наркакантролі затрыманыя трое падазроных у збыце курыльных сумесей. 

У ходзе допыту затрыманых следчымі ўстаноўлена, што 24-гадовыя непрацуючыя мінчанін і жыхар Магілёўскай вобласці праз форум аднаго з інтэрнэт-магазінаў атрымалі прапанову займацца збытам курыльных сумесей. У абавязкі падазроных уваходзіла атрыманне дробнааптовых партый гатовых да ўжывання спайсаў, расфасоўка на дозы і ажыццяўленне закладак.

Пры асабістым надглядзе ў злачынцаў і ў кватэры, якую яны здымалі, міліцыянеры знайшлі некалькі кантэйнераў з забароненымі рэчывамі агульнай масай каля 200 г, электронныя шалі і іншыя аксесуары, якія выкарыстоўваліся ў злачыннай дзейнасці. Затрыманыя ўказалі месцы размяшчэння каля 40 закладак і месцазнаходжанне чарговай партыі тавару. 

З тайніка, наладжанага ў вулічнай клумбе, супрацоўнікі органаў унутраных спраў канфіскавалі больш за 500 г рэчыва з утрыманнем псіхатропных кампанентаў, там жа затрымалі і закладчыка. Па месцы жыхарства 32-гадовага мінчаніна знойдзена больш за 1 кг парашку, насычанага забароненымі прэпаратамі, і 8 кг расліннай асновы. З затрыманым цяпер працуюць следчыя. 

У дачыненні да ўсіх трох асоб Партызанскім (Мінска) раённым аддзелам СК распачаты справы па прыкметах злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 328 КК.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 5 лютага 2015
 
Дата публикации:05.02.2015
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1347
 
Ключевые слова:
Спайсы Наркотрафик Мінск Криминал Интернет-магазин
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме