https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Беларусі спыняецца фарміраванне пераліку імпартазамяшчальных тавараў, што вырабляюцца з выкарыстаннем ільготнага рэжыму СЭЗ


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У Беларусі спыняецца фарміраванне пераліку імпартазамяшчальных тавараў, што вырабляюцца з выкарыстаннем ільготнага рэжыму СЭЗ і пастаўляюцца на ўнутраны рынак краіны. Гэта прадугледжана ўказам нумар 353 "Аб унясенні змянення і дапаўнення ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 чэрвеня 2005 г. нумар 262", які кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 17 ліпеня.

"Дакумент накіраваны на ўдасканаленне заканадаўства, што рэгулюе дзейнасць свабодных эканамічных зон, і звязаны з уваходжаннем краіны ў Мытны саюз і Адзіную эканамічную прастору, - праінфармавалі ў прэс-службе. - Указам прадугледжваецца спыненне з 2014 года фарміравання пераліку імпартазамяшчальных тавараў, што вырабляюцца з выкарыстаннем ільготнага рэжыму СЭЗ і пастаўляюцца на ўнутраны рынак краіны".

Як растлумачылі ў прэс-службе, у адпаведнасці з указам Прэзідэнта Беларусі ад 24 лютага 2012 года нумар 109 дзеянне пераліку імпартазамяшчальных тавараў спыняецца з 1 студзеня 2017 года. "Паколькі гэты пералік фарміраваўся на тры гады, рэзідэнты СЭЗ, што выпускаюць імпартазамяшчальную прадукцыю, змогуць карыстацца льготамі па падатку на дабаўленую вартасць (выплачваць ПДВ па стаўцы, зніжанай у два разы) аж да канца 2016 года", - гаворыцца ў паведамленні.

"Прыняцце ўказа дасць магчымасць выканаць абавязацельствы краіны, прынятыя ў рамках МС/АЭП", - дадалі ў прэс-службе.

18 ліпеня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.07.2014
Тематика:ЕАЭС, Беларусь
Просмотров:961
 
Ключевые слова:
Льготы Импортозамещение СЭЗ Мытны саюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме