https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Пілотны прафілактычны праект «Ваш выбар!» рэалізуецца ў загарадных аздараўленчых лагерах Мінска «Спадарожнік», «Барок», імя Юрыя Гагарына


У дзіцячых аздараўленчых лагерах Мінска рэалізуецца пілотны праект па прафілактыцы шкодных прывычак.
Спецыялісты расказваюць дзецям аб шкодным уплыве на здароўе тытунекурэння, ужывання алкаголю, наркотыкаў, фарміруюць ў падлеткаў адказнасць за сваё здароўе. Акрамя таго, дарослыя вывучаюць меркаванні ўдзельнікаў праекта аб эфектыўных спосабах падачы інфармацыі падлеткам для выхавання ў іх негатыўнага стаўлення да ўжывання адурманьваючых рэчываў.

Як падкрэслілі ў санітарна-эпідэміялагічнай службе сталіцы, вырашыць гэтыя задачы можна толькі на міжведамасным узроўні. Менавіта таму свае намаганні аб’ядналі начальнікі, выхавальнікі, псіхолагі, сацыяльныя педагогі, медыцынскія работнікі летніх загарадных аздараўленчых лагераў, спецыялісты наркалагічнага дыспансера, камітэтаў па адукацыі, ахове здароўя, ГУУС Мінгарвыканкама, цэнтраў гігіены і эпідэміялогіі раёнаў сталіцы.

Праект «Ваш выбар!» распрацаваны Мінскім гарадскім цэнтрам здароўя, Мінскім гарадскім цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі сумесна з газетай «Переходный возраст» і камітэтам па адукацыі Мінгарвыканкама.

Звязда, 18 ліпеня 2014
 
Дата публикации:18.07.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1130
 
Ключевые слова:
Летний лагерь Детский отдых Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме