Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Р.Шырмы" Беларускай дзяржаўнай ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармоніі з 75-годдзем з дня заснавання калектыву.
"За гады сваёй дзейнасці дзякуючы намаганням некалькіх пакаленняў музыкантаў ваш калектыў зрабіў значны ўклад у развіццё і папулярызацыю нацыянальнага музычнага мастацтва", - гаворыцца ў віншаванні.
"У рэпертуары харавой капэлы - лепшыя ўзоры рускай і замежнай класікі, творы сучасных беларускіх кампазітараў, народныя мелодыі. Вашы выступленні атрымалі шырокае прызнанне сярод знаўцаў музычнай культуры як на Радзіме, так і за яе межамі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
2 лютага 2015, Мінск
БЕЛТА
2 лютага 2015, Мінск
БЕЛТА