https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі да Дня Перамогі падрыхтаваў праграму на беларускай мове


Аб гэтым 5 траўня паведаміў журналістам мастацкі кіраўнік калектыву Міхаіл Фінберг.
Аркестр дасць вялікі канцэрт у зоне гасціннасці каля сталічнага Палаца спорту 10 мая.

"Мы рыхтавалі праграму да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў паўтара года. Ад пачатку да канца яна будзе на беларускай мове. Гэта дарагога каштуе. Спецыяльных песень не было, таму мы займаліся пошукам матэрыялу, што даволі цяжка. Цяпер мы даём тур па Мінскай вобласці з праграмай "За нашу Перамогу!" - яна стане асновай канцэрта 10 мая", - расказаў музыкант.

Праграма "За нашу Перамогу!" складзена не толькі з самых вядомых песень ваенных гадоў. У яе ўключаны таксама забытыя кампазіцыя, якія даўно не выконваліся ў сучаснай апрацоўцы. Пасля тура па Міншчыне і выступлення ў сталіцы аркестр дасць яшчэ шэраг канцэртаў у розных гарадах рэспублікі.

Акрамя таго, у планах калектыву выступленне на Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне і "Славянскім базары ў Віцебску". "Галоўнай падзеяй фестывалю стане конкурс маладых выканаўцаў беларускай песні, які адкрые свята. Часткай фестывалю будзе спецыяльная праграма, прысвечаная 70-годдзю вызвалення Беларусі. На закрыцці фестывалю выступяць калектывы з Брэсцкай вобласці. Хочацца адзначыць, што мы заўсёды даём толькі "жывыя" канцэрты. Мы ніколі не выкарыстоўваем фанаграму", - падкрэсліў Міхаіл Фінберг.

5 мая 2014, Мінск
Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА
 
Дата публикации:05.05.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1829
 
Ключевые слова:
День Победы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме