https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванні замежным лідарам з 79-й гадавінай Вялікай Перамогі


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншавальныя пасланні Прэзідэнту Азербайджана Ільхаму Аліеву, Прэзідэнту Арменіі Ваагну Хачатурану, Прэзідэнту Казахстана Касым-Жамарту Такаеву, Прэзідэнту Кыргызстана Садыру Жапараву, Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну, Прэзідэнту Таджыкістана Эмамалі Рахмону, Прэзідэнту Туркменістана Сердару Бердымухамедаву і Нацыянальнаму лідару туркменскага народа, старшыні Халк Маслахаты Гурбангулы Бердымухамедаву, Прэзідэнту Узбекістана Шаўкату Мірзіёеву, а таксама народам Грузіі, Малдовы і Украіны.

У віншавальным пасланні Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне стала нятленнай сувязнай ніткай паміж брацкімі народамі Беларусі і Расіі, а бяспрыкладны подзвіг мільёнаў савецкіх людзей, цяжкія выпрабаванні, якія выпалі на іх долю, і незлічоныя ахвяры навечна ўпісаны ў гераічны летапіс дзвюх дзяржаў.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што для беларусаў 2024 год азнаменаваны слаўным юбілеем - 80-годдзем вызвалення рэспублікі ад фашысцкіх захопнікаў.

"Гэта асаблівая дата - добрая нагода напомніць усяму свету аб стойкасці перад тварам агульных пагроз, гатоўнасці і здольнасці абараняць кожную пядзю роднай зямлі, захоўваць і адстойваць спадчыну ўсенароднага подзвігу, - адзначыў Прэзідэнт. - Сёння беларуска-расійскае адзінства служыць галоўным фарпостам у процістаянні настойлівым спробам перапісвання гісторыі, апраўдання генацыду і нацызму. Упэўнены, у такім партнёрстве наша сіла, бяспека і дабрабыт".

Звяртаючыся да народа Грузіі, кіраўнік беларускай дзяржавы нагадаў, што Перамога была дасягнута не толькі сілай зброі, але і нязломнай воляй, стойкасцю і з`яднанасцю брацкіх народаў і яна ператварылася ў сімвал мужнасці і духоўнай велічы савецкіх людзей, якія абаранілі для будучых пакаленняў права на існаванне.

"У сённяшніх рэаліях важна беражліва захоўваць для нашчадкаў праўду аб сумеснай барацьбе з нацызмам, рашуча процістаяць любым спробам сказіць і перагледзець вынікі Вялікай Айчыннай вайны", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што на беларускай зямлі памятаюць і свята шануюць сыноў Грузіі, якія ваявалі і аддавалі свае жыцці за Беларусь: "Упэўнены, удзячнасць героям-пераможцам і глыбокая павага да агульнай гісторыі з`яўляюцца трывалым сувязным звяном паміж нашымі краінамі і грамадзянамі".

Віншуючы народ Малдовы з гадавінай Вялікай Перамогі, кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што ў гэтым годзе спаўняецца 80 гадоў з дня вызвалення Беларусі і Малдовы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

"Перакананы, традыцыі братэрскай дружбы і ўзаемавыручкі нашых народаў, загартаваныя ў суровае ваеннае ліхалецце, агульная памяць не дазволяць забыць пра бяссмертны подзвіг воінаў-пераможцаў і перапісаць слаўныя старонкі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны", - падкрэсліў беларускі лідар.

У віншаванні народу Украіны Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што, нягледзячы на дзесяцігоддзі, якія прайшлі з вясны 1945 года, 9 Мая назаўсёды застанецца для жыхароў Беларусі і Украіны днём светлай памяці.

"Дзякуючы адзінству і мужнасці, цаной цяжкіх страт і велізарных намаганняў беларусы і ўкраінцы разам змаглі адолець бязлітаснага ворага, абараніць свабоду і незалежнасць сваёй Радзімы, - гаворыцца ў віншаванні. - У гэты дзень мы з гонарам успамінаем слаўныя старонкі сумеснай гісторыі і ўшаноўваем герояў-вызваліцеляў. Наш агульны абавязак сёння - не забываць іх подзвіг, рабіць высновы з мінулага і процістаяць любым спробам перапісаць вынікі Вялікай Айчыннай вайны".

Прэзідэнт таксама павіншаваў з Днём Перамогі прадстаўнікоў вышэйшага кіраўніцтва Расійскай Федэрацыі і Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі, а таксама кіраўнікоў міжнародных і рэгіянальных арганізацый.

У адрас Аляксандра Лукашэнкі і беларускага народа таксама паступаюць віншаванні з гадавінай Перамогі ад замежных лідараў, вядомых дзеячаў розных сфер.

9 траўня 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.05.2024
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:115
 
Ключевые слова:
День Победы Великая Отечественная война Поздравление 80-летие освобождения Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме