"З агульнай колькасці зарэгістраваных выданняў, а іх у краіне больш за паўтары тысячы, дзве трэці недзяржаўныя. На вялікі жаль, у сегменце недзяржаўных беларускамоўных вельмі мала. Ва ўсякім разе, ухілу ў гэты сегмент не назіраецца", - сказала міністр.
Яна таксама са шкадаваннем заўважыла, што шэраг перыядычных выданняў, зарэгістраваных на дзвюх мовах, "зусім неапраўдана" выходзяць толькі на рускай. "Трэба садзейнічаць таму, каб нашы дзеці жылі са свядома сфарміраваным (у першую чаргу іх бацькамі, а потым і школай) жаданнем ведаць дзве дзяржаўныя мовы. Гэтаму садзейнічае і наша інфармацыйнае поле", - канстатавала Лілія Ананіч. Яна прывяла ў прыклад часопісы "Буся", "Вясёлка", газету "Ранiца".
Як падкрэсліла Лілія Ананіч, пытанні мовы вельмі тонкія. "Мова не патрабуе прымушэння, але фарміраванне культурнага асяроддзя пачынаецца з дзіцячага ўзросту, і бацькі, на мой погляд, проста абавязаны дапамагаць дзецям асвойваць мовы сваёй краіны", - дадала яна.
На думку кіраўніка Мінінфарма, у нацыянальных сродкаў масавай інфармацыі (у тым ліку "Звязды", "ЛiМ", "Культуры") ёсць усё, каб асвятляць тэматыку нацыянальнай мовы, культуры, літаратуры, грамадска-палітычных працэсаў.
19 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА
19 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА