Нагадаем, цэны на аўтамабільнае паліва 13 студзеня выраслі ад 4,4% да 5,1% (у сярэднім на 4,7%). Паўлаў растлумачыў, што рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва "часткова праіндэксаваныя" ў сувязі з ростам курсу долара да беларускага рубля.
"Беларускія НПЗ перапрацоўваюць толькі расійскую нафтавую сыравіну, якая набываецца за валюту выключна па перадаплаце і па цане, што вызначаецца па спецыяльнай формуле. Пры ўвядзенні Расійскай Федэрацыяй з 1 студзеня 2015 года падатковага манеўру кошт расійскай нафты ў супастаўных умовах для Беларусі ўзрос.
Гэты фактар таксама аказаў значны ўплыў на прыняцце рашэння аб змяненні цэн на нафтапрадукты, паколькі ў новых умовах НПЗ апынуліся на мяжы рэнтабельнасці і не могуць у поўным аб`ёме весці мадэрнізацыю, каб і надалей быць канкурэнтаздольнымі на рынку", — зазначыў Паўлаў.

На пытанне, ці з`явілася рашэнне аб павышэнні цэн на паліва парушэннем аб`яўленага ўрадам мараторыя на рост цэн на спажывецкія тавары, ён адказаў: "Рашэнне аб змяненні з 13 студзеня цэн на аўтамабільнае паліва прайшло адпаведную працэдуру ўзгаднення. Канцэрн "Белнафтахім" з`яўляецца дзяржаўнай арганізацыяй і дзейнічае строга ў рамках заканадаўства ў межах паўнамоцтваў, дадзеных яму ўрадам Рэспублікі Беларусь".
Варта зазначыць, што з пачатку кастрычніка 2014 года сярэдні кошт барэля нафты на сусветным рынку ўпаў з 90 да 50 долараў, або ў 1,8 разу.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 20 студзеня 2015
Мінск, 20 студзеня 2015