У канцы мінулага года ліквідаваная незаконная рэлігійная арганізацыя — у адной зь вёсак пад Менскам сустракаліся пасьлядоўнікі радыкальнага руху салафізм.
«Усяго было затрымана 20 мусульман-салафітаў, 8 зь іх — замежнікі. Як сьцьвярджаюць праваахоўнікі, група сфарміравалася пад уплывам замежных місыянэраў адной з арабскіх экстрэмісцкіх арганізацый. Гэтыя людзі пачалі пераконваць іншых мусульман Беларусі ў нетрадыцыйных для веры дзеяньнях, для чаго была і адпаведная літаратура, якая прызнаная экстрэмісцкай», — гаварылася ў матэрыяле праграмы" Галоўны эфір ".
Як паведаміў начальнік прэсавай службы КДБ Беларусі Артур Стрэх, да затрыманых грамадзян Беларусі ўжытыя захады прафіляктычнага характару ў адпаведнасьці з законам аб асновах дзейнасьці па прафіляктыцы правапарушэньняў. Затрыманыя замежныя грамадзяне за парушэньне заканадаўства выдвараныя з краіны.
Радыё Свабода, 12 студзеня 2015