https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі спыняецца выпуск у абарачэнне банкнот наміналам 50 рублёў


Гэта прадугледжана пастановай праўлення Нацбанка ад 5 верасня 2014 года № 560, нагадалі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў галоўнага банка краіны.
1 студзеня 2015 года спыняецца выпуск у абарачэнне банкнот Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь наміналам 50 рублёў. 

Банкноты наміналам 50 рублёў застаюцца ў абарачэнні да 1 ліпеня 2015 года і абавязковыя да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў усімі суб`ектамі гаспадарання, у тым ліку банкамі Беларусі. 

1 ліпеня 2015 года банкі і суб`екты гаспадарання спыняць выдачу згаданых банкнот фізічным асобам, у тым ліку ў якасці здачы. Пры гэтым прыём банкнот наміналам 50 рублёў банкамі ад суб`ектаў гаспадарання будзе ажыццяўляцца да 1 верасня 2015 года. 

Абмен банкнот наміналам 50 рублёў можна будзе рабіць без абмежаванняў і без збірання камісійнага ўзнагароджання ў любой суме, кратнай 100 рублям: з 1 ліпеня па 31 снежня 2015 года ўключна — у Нацбанку і банках краіны; з 1 студзеня па 30 чэрвеня 2016 года ўключна — у Нацбанку. 

1 ліпеня 2016 года банкноты наміналам 50 рублёў выключаюцца з абарачэння і будуць лічыцца несапраўднымі.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 31 снежня 2014
 
Дата публикации:31.12.2014
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:837
 
Ключевые слова:
Банкнота 50 рублей
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме