https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міністэрства аховы здароўя Беларусі забараніла ўзнімаць цэны на лекі і вырабы медпрызначэння


Тэрміны дзеяння гэтага патрабавання не ўказваюцца.
Міністэрства аховы здароўя Беларусі патрабуе ад гандлёвых аб`ектаў не павышаць цэны на лекавыя сродкі і вырабы медпрызначэння.

"Міністэрства аховы здароўя даручае прыняць вычарпальныя меры па недапушчэнні росту адпускных і рознічных цэн на лекавыя сродкі, выбары медыцынскага прызначэння і іншыя спажывецкія тавары", — гаворыцца ў паведамленні ведамства. 

Такое рашэнне прынята "з мэтай выканання даручэння кіраўніка дзяржавы і ўрада, з улікам прынятага ўказа прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 снежня 2014 года № 567 "Аб дадатковых мерах па абароне правоў спажыўцоў".

Пры гэтым Міністэрства аховы здароўя звяртае ўвагу, што "ў выпадку выяўлення парушэнняў заканадаўства аб фармацэўтычнай дзейнасці, а таксама аб цэнаўтварэнні і завышэння цэн міністэрствам будуць прымаюцца самыя жорсткія меры, аж да закрыцця гандлёвых аб`ектаў".

Нагадаем, раней Міністэрства гандлю аб`явіла мараторый на рост цэн для гандлёвых прадпрыемстваў і вытворцаў да 15 студзеня 2015 года. 9 снежня Мінгандлю прадпісала галіновым міністэрствам і канцэрнам, а таксама аблвыканкамам і Мінгарвыканкаму аб`явіць да 15 студзеня мараторый на павелічэнне адпускных і рознічных цэн на спажывецкія тавары ў перадсвяточныя і святочныя дні. Рэкамендавана зафіксаваць цэны, якія былі на пэўны момант. 

8 снежня Аляксандр Лукашэнка даручыў старшыні Мінгарвыканкама Андрэю Шорцу стрымліваць рост цэн у Мінску перад навагоднімі святамі. "Мы напярэдадні святаў, самых любімых у людзей, — Новага года і Раства. Чалавек хоча дастойна іх сустрэць. Вы цудоўна разумееце, хоць Мінск багацейшы за іншыя рэгіёны краіны, але людзі тут розныя — багатыя, сярэднія і бедныя. Трэба не забываць, што Новы год — гэта найперш стол, застолле, і людзі заслужылі, пражыўшы і адпрацаваўшы гэты цяжкі год, каб цэны ў магазінах былі нармальныя. Галоўнае, каб яны не падскочылі ў гэты перыяд".

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 13 снежня 2014
 
Дата публикации:13.12.2014
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1138
 
Ключевые слова:
Медикаменты Рост цен Новый год Рождество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме