У Мінску на канец лістапада было зарэгістравана 5.487 беспрацоўных, якія маюць права на атрыманне дапамогі, сярэдні памер якой склаў 111,9 тыс. рублёў.
У студзені—лістападзе гэтага года па садзейнічанне у працаўладкаванні ў органы занятасці звярнуліся 17.327 чалавек, з якіх 11.276 — беспрацоўныя. На пастаянную ці часовую працу ўладкавана 9.535, у тым ліку 5.978 беспрацоўных атрымалі пастаянную працу. Працаўладкавана 378 асоб, абавязаных пакрываць расходы дзяржавы на ўтрыманне дзяцей. Аказана фінансавая падтрымка 111 беспрацоўным у выглядзе субсідый для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці.
Кансультацыю па пытаннях прафесійнай падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі атрымалі 10.365 чалавек, арганізавана навучанне 856 грамадзян. У грамадскіх работах узялі ўдзел 2.254 чалавекі, у тым ліку 1.649 беспрацоўных.
Колькасць заяўленых вакансій на прадпрыемствах горада на 1 снежня 2014 года склала 15.054, у тым ліку для рабочых — 10.741.
У студзені—лістападзе 2014 года зарэгістравана каля 214,5 тыс. зваротаў суіскальнікаў працы да электроннага банка вакансій у аддзелах працаўладкавання і больш за 9,5 млн. зваротаў — да электроннага банка вакансій, размешчанага на сайце Мінгарвыканкама.
Паводле даных камітэта, на 1 снежня 2014 года найбольш запатрабаванымі спецыялістамі ў Мінску былі: вадзіцелі аўтамабіляў (333 вакансіі), урачы-спецыялісты (298), грузчыкі (106), інжынеры (408), муляры (330), кантралёры-касіры (227), маляры (221), медсёстры (821), прадаўцы (376), слесары-сантэхнікі (219), прыбіральшчыкі памяшканняў (101), рабочы па комплекснай уборцы (595), швачкі (107), тынкоўшчыкі (278), электраманцёры (232).
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 14 снежня 2014
Мінск, 14 снежня 2014