https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Зарплата амаль 40% работнікаў у Беларусі ў кастрычніку была меншай за 500 долараў


Паводле звестак афіцыйнай статыстыкі, у кастрычніку ў такіх арганізацыях працавалі 3,2 млн. чалавек. Зарплата больш як 1,2 млн. работнікаў склала менш за 5 млн. рублёў (менш за 500 долараў ЗША).
У кастрычніку заработная плата амаль у 40% работнікаў, якія ўлічваюцца афіцыйнай статыстыкай (сюды не адносяцца малыя арганізацыі з колькасцю работнікаў да 15 чалавек і індывідуальныя прадпрымальнікі), складала менш за пяць мільёнаў рублёў.

Варта зазначыць, што сярэдняя зарплата работнікаў у апошнія месяцы практычна не мянялася. У жніўні яна складала 6,36 млн. рублёў, у верасні — 6,34 млн., у кастрычніку — 6,38 млн. рублёў.

Рост намінальнай зарплаты спыніўся пасля таго, як урад у канцы ліпеня прыняў пастанову № 744 "Аб аплаце працы работнікаў", згодна з якой увязаў павелічэнне зарплат на дзяржпрадпрыемствах з тэмпамі росту прадукцыйнасці працы. 

У адпаведнасці з пастановай рост сярэднямесячнай зарплаты работнікаў у дзяржарганізацыях дапускаецца толькі пры ўмове апераджальнага росту прадукцыйнасці працы. Пры невыкананні гэтай умовы фонд зарплаты за справаздачны месяц змяншаецца да памеру, які забяспечвае суадносіны росту прадукцыйнасці працы і заработнай платы не менш як 1,0. 

У афіцыйным каментарыі Мінпрацы і сацабароны да дакумента зазначалася: пастанова заклікана "нацэліць арганізацыі не толькі на вытворчасць прадукцыі, тавараў, работ, паслуг, але і на іх рэалізацыю, што будзе садзейнічаць зніжэнню складскіх запасаў і росту даходаў арганізацый". "У сувязі з гэтым у якасці паказчыка пры вызначэнні прадукцыйнасці працы ў арганізацыях вызначаная выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг на аднаго сярэднеспісачнага работніка", — гаварылася ў каментарыі ведамства.

Дзмітрый Заяц, БелаПАН
Мінск, 15 снежня 2014
 
Дата публикации:15.12.2014
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1358
 
Ключевые слова:
Зарплата Рынок труда Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме