Сярэдні курс куплі павялічыўся на 75 рублёў (з 10.915 да 10.990). Днём раней сярэдні курс продажу павялічыўся на 24 рубля, куплі — на 19.
Як сведчыць маніторынг каціровак на наяўным рынку, максімальны курс куплі вырас за дзень з 10.940 да 11.060 рублёў, мінімальны курс продажу — з 10.990 да 11.050, максімальны — з 11.050 да 11.200 рублёў. На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы долар падаражэў на традыцыйныя 10 пунктаў — з 10.870 да 10.880 рублёў.
У той жа час крос-курс наяўнага расійскага рубля да долара знізіўся, аднак у дачыненні да беларускага рубля валюта РФ у параўнанні з папярэднім днём практычна не змянілася: 16 снежня сярэдні курс куплі склаў 140,8 беларускага рубля за адзін расійскі, 17 снежня — 140,7, продажу — адпаведна 183 і 181,2. У сераду некаторы час з расійскімі рублямі не працаваў "МТБанк", аднак затым аднавіў аперацыі. У гэтым банку курс куплі рубля РФ быў самым нізкім — 115 беларускіх (крос-курс 97,2 расійскага рубля за долар). Напярэдадні танней за ўсё валюту РФ прымаў "Банк ВТБ" — па 100 рублёў (крос-курс 102).
Становішча каля абменных пунктаў у цэлым спакойнае. Чэргі не перавышалі паўтара дзясятка чалавек (праводзіўся як продаж, так і купля валюты), каля некаторых кас не было наогул нікога.
Рост долара ў Беларусі адбыўся пасля таго, як у Расіі паніка перакінулася з Маскоўскай біржы, дзе цяпер рубель умацоўваецца, на наяўны рынак. Варта таксама адзначыць, што ў сувязі з дэвальвацыяй нацыянальнай валюты цяпер РФ стала прывабнай для шопінгу.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 17 снежня 2014
Мінск, 17 снежня 2014