https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Віцебску затрыманыя чорныя капальнікі


Пра гэта паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.
Падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікамі 7-га ўпраўлення (па Віцебскай вобласці) галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі сумесна з супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Першамайскага РАУС Віцебска затрыманыя два браты, абодва 1963 года нараджэння, у якіх дома выяўлена і канфіскавана зброя, боепрыпасы, выбуховыя рэчывы і самаробныя выбуховыя прылады. 

Супрацоўнікамі міліцыі, Віцебскага гарадскога аддзела Следчага камітэта, дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Віцебскай вобласці, групай размініравання воінскай часці 5524 быў праведзены агляд жылля. 

Канфіскаваныя: аўтамат ПКШ, абрэз паляўнічай стрэльбы, дзве самаробныя выбуховыя прылады, гранаты Ф-1, патроны рознага калібру, электрадэтанатар, самаробны прыбор для вядзення бясшумнай стральбы, запалы для гранат, порах, тратылавая шашка, дэтанатары для гранат, гільзы і кулі рознага калібру, ударна-спускавы механізм ад вінтоўкі часоў Вялікай Айчыннай вайны, капсулі-запальнікі, састаўныя часткі да розных відаў агнястрэльнай зброі. 

У міліцыі адзначаюць, што летась адзін з братоў ужо трапляў у поле зроку праваахоўных органаў у сувязі з незаконным абаротам зброі і боепрыпасаў. 

Віцебскім гарадскім аддзелам СК у дачыненні да братоў распачатыя справы на падставе ч. 2 і ч. 3 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў). Санкцыя прадугледжвае максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 10 гадоў. Падазроныя затрыманыя і змешчаныя ў ІЧУ. Цяпер праводзіцца неабходны комплекс мерапрыемстваў па ўстанаўленні крыніцы паходжання канфіскаванага арсенала. 

Як адзначыў начальнік 2-га аддзела 7-га ўпраўлення (па Віцебскай вобласці) ГУБАЗіК МУС Руслан Баязітаў, затрыманыя з`яўляліся так званымі чорнымі капальнікамі.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 17 снежня 2014
 
Дата публикации:17.12.2014
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1417
 
Ключевые слова:
Криминал Чёрные копатели Віцебск Боеприпасы Оружие
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме