https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міністэрства замежных спраў Беларусі працуе над лібералізацыяй умоў паездак беларусаў у замежныя дзяржавы і іншаземцаў у Беларусь


Аб гэтым заявіў 28 студзеня начальнік галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Беларусі Ігар Фісенка на брыфінгу з удзелам дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх службаў краін Еўрапейскага саюза і Швейцарыі.
Ігар Фісенка нагадаў, што ў 2014 годзе беларускім бокам быў прыняты шэраг мер па спрашчэнні парадку ўезду і знаходжання ў Беларусі замежных грамадзян, а з 1 студзеня 2015 года ўступілі ў сілу змяненні і дапаўненні ў Візавыя правілы Беларусі, якія спрасцілі парадак выдачы шэрага катэгорый віз.

У прыватнасці, для атрымання доўгатэрміновай візы з мэтай падтрымання дзелавых кантактаў, удзелу ў спартыўных і культурных мерапрыемствах дастаткова хадайніцтва беларускай юрыдычнай асобы і дакумента, які пацвярджае неабходнасць паездак. Пачалася выдача двух- і трохгадовых віз на ўезд з дзелавымі і гуманітарнымі мэтамі. Падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў будуць накіроўваць інфармацыю аб узгадненні запрашэння на вучобу або аб выдачы спецдазволу на права займацца працоўнай дзейнасцю ў беларускія загранустановы па электроннай пошце, што значна паскорыць працэдуру афармлення віз. Прадугледжана выдача доўгатэрміновых рабочых віз.

Паводле інфармацыі МЗС Беларусі, у 2014 годзе беларускія дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы выдалі візы больш як 381 тыс. замежных грамадзян. Амаль 150 тыс. грамадзян атрымлівалі візы з гасцявымі мэтамі, больш як 77 тыс. - з дзелавымі, больш за 7 тыс. - на вучобу, звыш 6 тыс. - на работу. Пры гэтым большасць віз выдаецца ў спрошчаным парадку, а звыш 63 тыс. замежных грамадзян атрымалі беларускія візы бясплатна.

Ігар Фісенка адзначыў, што рашэннем Прэзідэнта Беларусі ў сярэднім у 1,5-2 разы зніжаны тарыфы консульскіх збораў за выдачу віз грамадзянам Вялікабрытаніі і ЗША. Дзеці да 14 гадоў атрымліваюць візы бясплатна.

Акрамя таго, да двух рабочых дзён скарочаны тэрмін падачы хадайніцтва на афармленне візы ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. За мінулы год колькасць выдадзеных віз у аэрапорце павялічылася з 10 тыс. да 12 тыс. З мэтай паляпшэння абслугоўвання грамадзян з 8 снежня адкрыты інфармацыйны пункт упраўлення па пытаннях уезду іншаземцаў галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС, размешчаны ў будынку аэравакзальнага комплексу.

Начальнік галоўнага консульскага ўпраўлення звярнуў увагу, што ў 2014 годзе праводзілася актыўная работа па развіцці двухбаковай дагаворна-прававой базы. Так, падпісаны пагадненні з Эквадорам і Ізраілем аб кароткатэрміновых бязвізавых паездках грамадзян, з Камбоджай - аб адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў. Уступілі ў сілу пагадненні з Турцыяй і Манголіяй аб узаемнай адмене віз, з Лаосам, Шры-Ланкой і Балівіяй аб бязвізавых паездках па дыпламатычных, службовых і афіцыйных пашпартах, з ААЭ аб адмене віз для ўладальнікаў дыппашпартоў. Пачаліся кансультацыі з экспертамі Еўракамісіі па заключэнні пагадненняў аб спрашчэнні візавых працэдур і аб рэадмісіі.

Ігар Фісенка таксама нагадаў аб спрашчэнні парадку абавязковага медыцынскага страхавання іншаземцаў. З 1 ліпеня 2014 года замежныя грамадзяне маюць права прад`явіць пры афармленні візы і выкарыстоўваць на тэрыторыі Беларусі дакумент, які пацвярджае наяўнасць дагавора медыцынскага страхавання, заключанага з замежнай страхавой арганізацыяй. Раней абавязковым было набыццё поліса медыцынскага страхавання "Белдзяржстраха" або "Белэксімгаранта" незалежна ад наяўнасці ў іншаземца ўласнай страхоўкі.

28 студзеня 2015, Мінск
Таццяна Паляжай - БЕЛТА
 
Дата публикации:28.01.2015
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1111
 
Ключевые слова:
Визовый режим Консульский сбор
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме