https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Уводзіцца ліцэнзаванне на імпарт ДСП і вырабаў з гіпсу


Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 28 ад 20 студзеня, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У Беларусі ўводзіцца ліцэнзаванне на імпарт з-за межаў адзінай мытнай тэрыторыі Мытнага саюза ДСП і вырабаў з гіпсу. 

Ліцэнзіі выдаюцца Міністэрствам гандлю паводле ўзгаднення з Беларускім вытворча-гандлёвым канцэрнам лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці ("Беллеспаперапрам") і Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва адпаведна. 

Заявы аб выдачы ліцэнзіі на імпарт ДСП узгадняюцца з "Беллеспаперапрамам", аб выдачы ліцэнзіі на імпарт вырабаў з гіпсу — з Мінбудархітэктуры пры наяўнасці заключанага паміж названымі канцэрнам ці міністэрствам і арганізацыяй — вытворцам драўнянастружкавых пліт ці вырабаў з гіпсу пагаднення аб умовах паставак у Беларусь такіх вырабаў, якое ўстанаўлівае мінімальныя цэны на іх, а таксама пры ўмове, што знешнегандлёвым дагаворам прадугледжваецца пастаўка ў Беларусь ДСП ці вырабаў з гіпсу па цэнах не ніжэйшых за мінімальныя цэны, устаноўленыя пагадненнем аб умовах паставак гэтых вырабаў. 

Міністэрству замежных спраў даручана інфармаваць Еўразійскую эканамічную камісію аб прынятых мерах па ліцэнзаванні і ўнесці на разгляд ЕЭК прапанову аб прымяненні іншымі дзяржавамі — членамі Мытнага саюза мер, аналагічных беларускім. 

Пастанова набывае моц 1 лютага і дзейнічае да 31 ліпеня 2015 года.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 22 студзеня 2015
 
Дата публикации:22.01.2015
Тематика:ЕАЭС, Беларусь
Просмотров:1166
 
Ключевые слова:
Импорт Деревообработка Беллесбумпром Лицензирование ЕАЭС
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме