https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія НДА прапанавалі свае папраўкі ў стратэгію развіцця Беларусі да 2030 года


Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый і Цэнтр прававой трансфармацыі накіравалі ў Міністэрства эканомікі свае заўвагі і прапановы ў праект Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі да 2030 года (НСУР-2030).
Заўвагі, паведамляе прэс-служба асамблеі, тычацца стварэння спрыяльнага прававога асяроддзя для ўдзелу арганізацый грамадзянскай супольнасці ў рэалізацыі стратэгіі ўстойлівага развіцця.

У прыватнасці ў НДА адзначаюць як станоўчы факт уключэнне ў праект палажэння аб неабходнасці фарміравання спрыяльнай прававой базы для развіцця ўсіх інстытутаў грамадзянскай супольнасці. У той жа час, на іх думку, мэтазгодна дапоўніць праект пунктамі, якія б спрашчалі працэдуру рэгістрацыі арганізацый і пашыралі доступ да фінансавання.

У якасці канкрэтных крокаў арганізацыі прапанавалі спрасціць працэдуру рэгістрацыі палітычных партый і грамадскіх аб`яднанняў; замацаваць у заканадаўстве магчымасць рэгістрацыі некамерцыйных арганізацый, грамадскіх аб`яднанняў і іх аддзяленняў у жылых памяшканнях па месцы жыхарства іх заснавальнікаў; скараціць колькасць заснавальнікаў, неабходных для стварэння і дзейнасці грамадскіх аб`яднанняў.

Прапаноўваецца таксама адмяніць крымінальную адказнасць за арганізацыю і ўдзел у дзейнасці незарэгістраваных арганізацый і адмяніць забарону на дзейнасць незарэгістраваных аб`яднанняў.

Акрамя таго, у НДА лічаць неабходным адмяніць папярэднюю рэгістрацыю замежных ахвяраванняў у дзяржаўных органах, выключыць ананімныя ахвяраванні з паняцця замежнай бязвыплатнай дапамогі, даць падатковыя льготы для ахвяраванняў з боку беларускага бізнесу.

Праект НСУР-2030 падрыхтаваны Міністэрствам эканомікі сумесна з Навукова-даследчым эканамічным інстытутам пры ўдзеле органаў дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамаў, НАН Беларусі, прадстаўнікоў бізнес-супольнасці і пры экспертнай падтрымцы міжнародных арганізацый (агенцтваў і прадстаўніцтваў ААН/ПРААН у Рэспубліцы Беларусь, Сусветнага банка, Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Яханэса Рау і іншых). Зараз праходзіць грамадскае абмеркаванне праекта, якое працягнутае да 12 снежня.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 3 снежня 2014
 
Дата публикации:03.12.2014
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1505
 
Ключевые слова:
Белорусская экономическая модель НСУР-2030
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме