https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нелегальным рэпетытарам і цырульнікам давядзецца выплаціць адзіны падатак у пяцікратным памеры


Аб гэтым паведамілі ў прэс-цэнтры Міністэрства па падатках і зборах.
Новаўвядзенне датычыцца відаў дзейнасці, пералічаных у арт. 295 і 296 Падатковага кодэкса. Маюцца на ўвазе таксама, напрыклад, паслугі хатніх работніц, салонаў прыгажосці, музычнае абслугоўванне і правядзенне ўрачыстых мерапрыемстваў (вяселляў, юбілеяў і г.д.), расплоджванне кацянят і шчанят.

У МПЗ нагадалі, што фізічныя асобы, якія жадаюць па заяўным прынцыпе займацца дзейнасцю, віды якой пералічаны ў арт. 295 Падатковага кодэкса, абавязаны спачатку прадставіць у падатковы орган па месцы жыхарства пісьмовае паведамленне. У ім трэба пазначыць канкрэтныя віды дзейнасці, якімі яны прадугледжваюць займацца, а таксама аб перыядзе і месцах іх ажыццяўлення. Акрамя таго, трэба выплаціць адзіны падатак.

«У выпадку выяўлення з 1 студзеня 2015 года фактаў ажыццяўлення фізічнымі асобамі такіх відаў дзейнасці без выплаты адзінага падатку, ён спаганяецца падатковым органам у памеры пяцікратнай стаўкі адзінага падатку, устаноўленай адпаведным рашэннем абласнога або Мінскага гарадскога Саветаў дэпутатаў. Аналагічна, з прымяненнем павышаючага каэфіцыента 5, падатковы орган праводзіць вылічэнне адзінага падатку пры выяўленні фактаў ажыццяўлення грамадзянамі, якія не з’яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, відаў прадпрымальніцкай дзейнасці, пералічаных у арт. 296 Падатковага кодэкса», — растлумачылі ў МПЗ.

Звязда, 18 студзеня 2015
 
Дата публикации:18.01.2015
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1175
 
Ключевые слова:
Налоги Предпринимательство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме