https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нацбанк: інфакіёскі з cash-in павінны з`явіцца ў банках, якія не бяруць плату за камуналку наяўнымі


Аб гэтым сказана ў пісьме рэгулятара камбанкам.
Нацыянальны банк абавязаў камерцыйныя банкі Беларусі ўстанаўліваць інфакіёскі з функцыяй cash-in, калі кліенты не маюць магчымасці аплачваць камунальныя плацяжы і іншыя паслугі наяўнымі ў касах. 

У пісьме гаворыцца, што камбанкам неабходна ў цэлым больш актыўна развіваць сетку ўстройстваў самаабслугоўвання і сістэм дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, якія даюць магчымасць кліентам праводзіць безнаяўныя плацяжы з дапамогай картак. Акрамя таго, банкам трэба вучыць кліентаў карыстацца ўстройствамі самаабслугоўвання для наяўных і безнаяўных плацяжоў. Гэтыя рэкамендацыі Нацбанка накіраваны на тое, каб палепшыць якасць работы банкаў у перыяд масавай аплаты камунальных плацяжоў.

Рэгулятар праводзіць маніторынг выканання сваіх рэкамендацый. У час праверкі спецыялісты Нацбанка звяртаюць увагу на такія нюансы, як наяўнасць чэргаў, магчымасць арганізацыі ў банках як наяўных, так і безнаяўных плацяжоў, супастаўляюць колькасць працуючых і непрацуючых кас і шмат іншага.

Ацэньваючы вынікі апошняга маніторынгу ў цэлым (а ён ужо трэці па ліку), у пісьме Нацбанка адзначаюць, што істотных змяненняў у рабоце банкаў па прыёме камунальных плацяжоў не назіраецца.

Частка банкаў (10 з 25 правераных на гэты раз) прымаюць іх праз усе каналы, як наяўныя, так і безнаяўныя. У столькіх жа банках можна разлічыцца наяўнымі ў касе, або скарыстацца паслугамі інтэрнэт-банкінгу. У той жа час магчымасці плаціць карткай праз устройствы самаабслугоўвання тут абмежаваны. У яшчэ пяці банках немагчыма разлічыцца наяўнымі за камунальныя паслугі ў касах. Кліенты тут ажыццяўляюць камунальныя плацяжы праз устройствы самаабслугоўвання, дыстанцыйныя банкаўскія сэрвісы.

19 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.01.2015
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1240
 
Ключевые слова:
Платежи Банковский сервис
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме