https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Белнафтахім": У доларавым эквіваленце цэны на паліва знізіліся


У доларавым эквіваленце цэны на паліва знізіліся, заявіў намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім" Віталь Паўлаў 19 студзеня падчас прамой тэлефоннай лініі, адказваючы на пытанне, чаму павышаны цэны на паліва.
Нагадаем, цэны на аўтамабільнае паліва 13 студзеня выраслі ад 4,4% да 5,1% (у сярэднім на 4,7%). Паўлаў растлумачыў, што рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва "часткова праіндэксаваныя" ў сувязі з ростам курсу долара да беларускага рубля.

"Беларускія НПЗ перапрацоўваюць толькі расійскую нафтавую сыравіну, якая набываецца за валюту выключна па перадаплаце і па цане, што вызначаецца па спецыяльнай формуле. Пры ўвядзенні Расійскай Федэрацыяй з 1 студзеня 2015 года падатковага манеўру кошт расійскай нафты ў супастаўных умовах для Беларусі ўзрос.

Гэты фактар таксама аказаў значны ўплыў на прыняцце рашэння аб змяненні цэн на нафтапрадукты, паколькі ў новых умовах НПЗ апынуліся на мяжы рэнтабельнасці і не могуць у поўным аб`ёме весці мадэрнізацыю, каб і надалей быць канкурэнтаздольнымі на рынку", — зазначыў Паўлаў. 

На пытанне, ці з`явілася рашэнне аб павышэнні цэн на паліва парушэннем аб`яўленага ўрадам мараторыя на рост цэн на спажывецкія тавары, ён адказаў: "Рашэнне аб змяненні з 13 студзеня цэн на аўтамабільнае паліва прайшло адпаведную працэдуру ўзгаднення. Канцэрн "Белнафтахім" з`яўляецца дзяржаўнай арганізацыяй і дзейнічае строга ў рамках заканадаўства ў межах паўнамоцтваў, дадзеных яму ўрадам Рэспублікі Беларусь".

Варта зазначыць, што з пачатку кастрычніка 2014 года сярэдні кошт барэля нафты на сусветным рынку ўпаў з 90 да 50 долараў, або ў 1,8 разу.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 20 студзеня 2015
 
Дата публикации:20.01.2015
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1164
 
Ключевые слова:
НПЗ Нефть Автомобильное топливо Белнефтехим
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме