https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Белавія" снізіла цэны на пералёты паміж Мінскам і казахстанскім Кастанаем


Пра гэта паведамляе прэс-служба авіякампаніі.
Цяпер мінімальны кошт білета па названым маршруце складзе 178 еўра. Палёт у абодва бакі з улікам усіх збораў – 327 еўра. Дагэтуль цана білета была 477 еўра.

Сёлета авіякампанія "Белавія" ўпершыню выконвае рэйсы паміж Мінскм і Кастанаем у перыяд дзеяння зімовага раскладу. Маршрутная сетка авіякампаніі налічвае чатыры пункты прызначэння ў Рэспубліцы Казахстан: Астана (круглы год, Кастанай (круглы год), Караганда і Паўладар (толькі ў летнім сезоне).

"У сувязі з павелічэннем патоку бізнес-пасажыраў і павышэннем попыту на перавозкі паміж Беларуссю і Казахстанам, у тым ліку і ў зімовы перыяд,мы прынялі рашэнне выконваць палёты ў Кастанай круглы год. Цяпер нашы спецылісты распрацоўваюць больш прывабныя тарыфы для пасажыраў, якія падарожнічаюць з Казахстана транзітам праз Мінск далей па маршрутнай сетцы "Белавія", — падзяліўся генеральны дырэктар ААТ "Авіякампанія "Белавія" Анатоль Гусараў.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 17 студзеня 2015
 
Дата публикации:17.01.2015
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:1359
 
Ключевые слова:
Белавиа Казахстан Костанай
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме